НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ - «ФАЛЬШИВАЯ НОТА»

30.09.2025

1 лістапада (18:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа расійскія артысты тэатра і кіно пакажуць псіхалагічную драму з элементамі дэтэктыва «ФАЛЬШИВАЯ НОТА» па п'есе сучаснага французскага драматурга Дзідзье Карона. У галоўных ролях - Уладзімір Сцяклоў, народны артыст Расіі, і Ігар Ліванаў, заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі.

Квіткі таксама можна набыць анлайн.

  

Гэта напружаная гісторыя, дзе агаляецца чалавечая душа, дзе кожны не проста назіральнік, але і суўдзельнік падзей. Яна не пакіне абыякавым і падорыць глыбокія эмоцыі і разважанні.

Галоўны герой - сусветна прызнаны дырыжор, які стаміўся пасля чарговага канцэрта і незадаволены іграннем музыкантаў, спрабуе адпачыць у сваёй грымёрцы: яму патрэбны час, каб пакінуць філармонію і павячэраць з сям'ёй.

  

Але нечакана яго спакой парушае сарамлівы незнаёмы па імені Дзінкель. Ён з'яўляецца гарачым прыхільнікам яго таленту, які жадае атрымаць фота дырыжора і аўтограф для жонкі.

Але гэта нязначная сустрэча прымае сур'ёзны паварот. За адзін вечар адзін з іх павінен успомніць тое, што 40 гадоў спрабаваў забыць. А іншы - зноў перажыць тое, што колкім дротам раздзірае яго сэрца.

  

40 гадоў назад адзін з іх здзейсніў страшнае злачынства і павінен за яго адказаць. Бо колькі б гадоў ні прайшло, яны абодва памятаюць, як пад страшным небам Аўшвіца пад вясёлую музыку Моцарта гарэлі печы канцлагера.

Але кожны з іх павінен, нарэшце, паставіць у гэтай страшнай гісторыі кропку. Ці шматкроп'е...

Спектакль прымушае задумацца пра сувымернасць злачынства і адплаты, падахвочвае зазірнуць ва ўласныя перажыванні і маральныя прынцыпы.

  

Узроставае абмежаванне - 12+.
Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі на спектакль «ФАЛЬШИВАЯ НОТА» - у касе тэатра.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля - з 10:00 да 19:00.
Перапынкі на абед - 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.
Даведкі па тэлефоне ў Віцебску (+375 212) 62 63 81.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X