НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ – «АВАНТЮРИСТКА, ИЛИ КАК НАЙТИ МУЖА»

02.05.2026
22 чэрвеня (19:00) на вялікай коласаўскай сцэне – гастролі расійскіх артыстаў тэатра і кіно (Масква). Іскрыстая камедыя «АВАНТЮРИСТКА, ИЛИ КАК НАЙТИ МУЖА» па п’есе Міхаіла Мамедава. Ён жа рэжысёр спектакля.
Аднойчы ў кватэру ўладальніка турыстычнага агенцтва залятае дзіўная асоба. Гаспадар спрабуе яе справодзіць. Жанчына настойвае, што ў іх у мінулым здарыўся курортавы раман. Мужчына адмаўляе якую-небудзь сувязь з ёй.
Пачынаюць узнікаць непаразуменні і недарэчныя сітуацыі. Героі раздзіраюцца паміж сем’ямі і першым каханнем…
Раптам апынулася, што гэта сустрэча мае ў сабе таямніцу… Але якую?
Бліскучая камедыя і непрадказальныя персанажы прынясуць гледачу нямала вясёлых хвілін і добрага настрою…
У галоўных ролях – заслужаныя артысты Расіі Аксана Сташэнка («Нячысцік у рабро», «Кватэрнае пытанне», «Родныя людзі», «Вяртанне Мухтара», «Снайперка», «Інтрыганкі», «Горшая сяброўка»), і Алег Штэфанко («Спадары афіцэры», «Маёр Вятроў», «Ляснік», «Катран»).
Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі можна набыць у касе тэатра.
Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 да 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.



















Добавить комментарий