НА КАМЕРНАЙ СЦЭНЕ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА – МІЖНАРОДНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ ЛАБАРАТОРЫЯ
З 14 па 18 ліпеня ў межах праграмы «Тэатральныя сустрэчы» фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» пройдзе Міжнародная тэатральная лабараторыя. Арганізатарамі выступаюць Дырэкцыя фестывалю, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Расійскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (ГІТІС, Масква).
Адкрыццё лабараторыі адбудзецца 14 ліпеня ў 10:00 на камернай сцэне Коласаўскага тэатра. Куратарам лабараторыі з’яўляецца вядомы тэатральны дзеяч Аляксандр Аляксандравіч Бармак, прафесар, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі, педагог кафедры майстэрства акцёра ГІТІСа. Удзельнікі лабараторыі – студэнты і навучэнцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна (Масква, Расія), Вышэйшай школы сцэнічнага мастацтва (Масква, Расія), Віцебскага і Магілёўскага дзяржаўных каледжаў культуры і мастацтваў, маладыя артысты-коласаўцы.
Важнай часткай лабараторыі стане правядзенне майстар-класаў педагогамі ГІТІСа – Ларысай Георгіеўнай Кайдалавай, заслужанай артысткай Расійскай Федэрацыі, старшым выкладчыкам кафедры акцёрскага майстэрства, і Дзмітрыем Аляксандравічам Івановым, членам Федэрацыі арыстычнага фехтавання Расіі, старшым выкладчыкам кафедры сцэнічнай пластыкі.
Па выніках лабараторыі гледачам будуць паказаны тэатральныя эцюды па сусветна вядомай п’есе класіка рускай літаратуры Антона Паўлавіча Чэхава «Тры сястры». Паказ адбудзецца 18 ліпеня, 15:00, на камернай сцэне тэатра імя Якуба Коласа. Уваход вольны!


















Добавить комментарий