НА 100-годдзе КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА – ПРЭМ’ЕРА! ПАДАРОЖЖА Ў ПОШУКАХ ШЧАСЦЯ «СІНЯЯ ПТУШКА»

01.10.2026
21 лістапада 2026 года Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа святкуе сваё 100-годдзе! На знакавы юбілей на вялікай сцэне тэатра адбудзецца прэм'ера спектакля «СІНЯЯ ПТУШКА» – падарожжа ў пошуках шчасця паводле аднайменнай п’есы Морыса Метэрлінка. Пачатак – у 17:00.
Напісаная ў 1905 годзе лаўрэатам Нобелеўскай прэміі, французскім драматургам Морысам Метэрлінкам, п’еса-прытча «Сіняя птушка» ніколі не згубіць сваю актуальнасць. Таму што з пытаннямі пошуку шчасця і сэнсу жыцця тым ці іншым чынам сустракаецца кожны чалавек.
Рэжысёр, ганаровы дзеяч мастацтваў горада Масквы Андрэй Любімаў надае спектаклю сучаснае бачанне. Галоўныя героі, брат і сястра, думаюць, што яны ўжо сталі дарослымі і збягаюць ад бацькоў у самастойнае жыццё. Але ці ведаюць яны, што такое адказнасць за свае ўчынкі, якія каштоўнасці з’яўляюцца самымі важнымі? Менавіта таму Фея накіроўвае іх у падарожжа за Сіняй Птушкай, за шчасцем. Падлеткі і іх спадарожнікі Сабака, Котка, Агонь, Вада пройдуць многія выпрабаванні, наведаюць Краіну Успамінаў, Палац Ночы, Сады Задавальненняў і Царства Будучыні. І магчыма, тады зразумеюць, што шчасце было заўсёды побач, а сэнс жыцця закладзены ўнутры іх саміх. Трэба толькі паспець расплюшчыць вочы…
Сцэнаграфія і касцюмы Барыса Шляміна. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Тэксты песень Алеся Замкоўскага. Пераклад п’есы на беларускую мову Алены Трацэнка.
У спектаклі занятыя: Аляксей Анісеня (Міль), Аліна Астрашаб (Мілі), Ульяна Ацясава / Марыя Дарагабед (Жанчына, Фея Берылюна), Кірыл Гільгенберг (Сабака), Аксана Сурвіла (Котка), Надзея Радзімава (Вада), Ілля Блыкін (Агонь), Святлана Жукоўская (Бабуля Міль), Вячаслаў Грушоў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (Дзядуля Міль), Вікторыя Шамардзіна (Ноч), Юрась Цвірка, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Задавальненне Ганарлівасці), Антон Бараноўскі (Задавальненне Срэбралюбства), Раман Волат (Задавальненне Абжорства), Даніла Катовіч (Задавальненне Ляноты, Шостая Душа), Уладзіслаў Ядройцаў (Задавальненне Бязглуздасці, Чацвёртая Душа), Алёна Меркушава (Першая Душа), Міхаіл Асанаў (Другая Душа), Вераніка Малашкевіч (Трэцяя Душа), Аляксандр Пачкаеў (Пятая Душа, брат Міль і Мілі), Дзмітрый Філімоненкаў (Першы Закаханы), Крысціна Ульяненка (Другая Закаханая), Яўген Бераснеў (Час).
Узроставае абмежаванне – 12+.
Квіткі можна набыць анлайн.
І ў касе тэатра.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 9:30 ды 19:30,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

















Добавить комментарий