МЮЗІКЛ «МОЯ ПРЕКРАСНАЯ ЛЕДИ» НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

23.06.2025

30 верасня (19:00) на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа мюзікл «МОЯ ПРЕКРАСНАЯ ЛЕДИ» ў пастаноўцы Музычнага тэатра «Петербургская оперетта» пад кіраўніцтвам заслужанага артыста Расіі Сяргея Шалагіна.

Спектакль створаны на аснове мюзікла Фрыдэрыка Лоў, які ўваходзіць у дзясятку найлепшых галівудскіх мюзіклаў. Лібрэта Алана Джэя Лернэра. Мюзікл заваяваў сем прэмій «Оскар» і занесены ў спіс лепшых твораў, якія маюць «культурнае, гістарычнае і эстэтычнае значэнне».

У спектаклі паказаны Лондан часоў караля Эдуарда VII. Прафесар Генры Хігінс, выбітны лінгвіст, напышлівы і раздражняльны чалавек, які на слых вызначае месца народзінаў людзей па голасе, выказвае тэорыю пра тое, што вымаўленне і акцэнт вызначаюць месца чалавека ў грамадстве.

З намерам давесці свой пункт погляду ён складае заклад пра тое, што навучыць звычайную дзяўчыну з простага народа казаць так чыста і правільна, што найвысокае грамадства вымушана будзе прыняць яе як сваю. Апроч таго, прафесар абяцае праз паўгода паказаць дзяўчыну на амбасадарскім прыёме ў Букінгемскім палацы.

Ён знаходзіць маладую дзяўчыну Элізу Дулітт, грубую гандлярку кветкамі, якая вырасла ў гарадскіх трушчобах і марыць пра шчаслівую будучыню.

Эксперымент пачынаецца! Глядзіце і атрымлівайце асалоду!

Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі – у касе тэатра. Тэлефон (+375 212) 62-63-81.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 10:00 да 19:00,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.

Таксама квіткі на спектакль «Моя прекрасная леди» можна набыць онлайн.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X