МЫ СВЯТКУЕМ 90 ГОД

Сёння для ўсіх творчых і тэхнічных работнікаў тэатра, для ўсіх, хто лічыць і называе сябе коласаўцам, сапраўднае свята. Бо роўна 90 год таму, 21 лістапада 1926 года, нашы выдатныя папярэднікі, пачынальнікі, адкрылі Другі беларускі дзяржаўны тэатр, якому пазней было прысвоена імя Якуба Коласа –народнага паэта Беларусі. Вялікі шлях прайшоў наш знакаміты творчы калектыў – ад студыі пры Маскоўскім мастацкім тэатры другім (дзе працавалі славутыя расійскія акцёры і рэжысёры Міхаіл Чэхаў, Валянцін Смышляеў, Аляксей Дзікі, Серафіма Бірман, Соф’я Гіяцынтава) да флагмана беларускай нацыянальнай культуры. Мы святкуем юбілей тэатра з багатай, разнастайнай гісторыяй, выдатнымі традыцыямі, што перадаваліся ад пакалення да пакалення, коласаўскай акцёрскай школай, заснаванай карыфеямі-пачынальнікамі. Можна смела зазначыць, што многія спектаклі, пастаўленыя на гэтай сцэне, увайшлі ў скарбонку, у залаты фонд беларускага сцэнічнага мастацтва.

Незвычайнае хваляванне апаноўвае нас у гэты дзень, бо тэатр для нас не проста праца, гэта вялікая і значная частка нашага жыцця, ён уладарыць у нашых душах і сэрцах. Сёння, у гэты святочны дзень, мы прызнаемся яму ў любові і клянемся ў вернасці.

Віншуем з юбілеем не толькі ўсіх коласаўцаў, хто аддаў, прысвяціў сваё жыццё тэатру, сцэне, але і ўсіх нашых шчырых і адданых прыхільнікаў, любімых гледачоў. Дзякуй вам за вашы цёплыя словы падзякі, якія нам заўсёды вельмі патрэбны, за вашы гучныя апладысменты, за падтрымку. Абяцаем, што і надалей будзем радаваць вас новымі цікавымі пастаноўкамі.

                                                                                                                            Са святам!

Комментарии

Комментарий: 
СА СВЯТАМ, КОЛАСАЎЦЫ! ДЗЯКУЙ, ШТО ВЫ ЁСЦЬ!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X