«МУЗЫКАЛЬНЫЙ ВЕРНИСАЖ» – ПЕРШАЯ ПРЭМ’ЕРА ў 99-м ТЭАТРАЛЬНЫМ СЕЗОНЕ

 

Музычна-паэтычныя вечары сталі добрай традыцыяй тэатра імя Якуба Коласа.
24 лістапада, у нядзелю, у 18:00, коласаўцы запрашаюць гледачоў на камерную сцэну на «МУЗЫКАЛЬНЫЙ ВЕРНИСАЖ» – першую прэм’еру 99-га тэатральнага сезона.

Артысты заўсёды з радасцю размаўляюць з гледачамі пра каханне, сяброўства, пра самыя светлыя пачуцці. І дапамагаюць у гэтым вершаваныя радкі і песні. Яны шчыра натхняюць, даюць магчымасць часцей усміхацца, ствараюць цудоўны настрой на доўгі час. А таксама абуджаюць у нашых сэрцах нешта новае, нязведанае і абавязкова шчаслівае.

«Оттепель», «Пусть дни проходят…», «Город влюблённых людей», «Маленький принц»… Гэтыя і іншыя добра вядомыя песні па-мастацку натхнёна выканаюць артысты-коласаўцы для сваіх любімых гледачоў.

Ідэя і пастаноўка «Музыкальнага вернісажа» Святланы Жукоўскай, уладальніцы прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка». Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Канцэртмайстар па классе вакалу – Алена Парфёнава.

У вечары прымаюць удзел: Аляксей Анісеня, Ульяна Ацясава, уладальніца прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная зорка» Святлана Жукоўская, Святлана Сухадолава, уладальнік медаля Францыска Скарыны Юрась Цвірка.

Працягласць – 1 гадзіна. Узроставае абмежаванне – 12+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81),
у аператара квіткоў kvitki.by.

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X