МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ДА ЮБІЛЕЮ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА АБМЯРКУЕ ГІСТОРЫЮ І СЁННЯШНІ ДЗЕНЬ СЦЭНІЧНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

Званне «Нацыянальны», якое носіць Коласаўскі тэатр, да многага абавязвае. Гэта і высокі прафесійны ўзровень пастановак, што пацвярджаюць перамогі на прэстыжных міжнародных фестывалях, конкурсах, гэта і збераганне лепшых традыцый выканаўчага майстэрства, зварот да лепшых узораў літаратурнай, драматургічнай спадчыны, гэта і разнастайны творчы пошук, які дапамагае тэатру заставацца жывым і цікавым для гледача. Званне, вызначэнне «нацыянальны» нясе, захоўвае ў сабе вельмі глыбокі сэнс.
З мэтай абмеркавання праблем творчых калектываў, што носяць такі высокі статус, а таксама паглыблення ведаў гледачоў аб гісторыі і сённяшнім дні айчыннага сцэнічнага мастацтва,
18 лістапада, у рамках святкавання 90-годдзя Коласаўскага тэатра, адбудзецца Міжнародная навукова-практычную канферэнцыя «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент». На яе запрашаюцца: тэарэтыкі і практыкі сцэнічнага мастацтва Беларусі, госці з іншых краін, якія ў сваіх даследаваннях закранаюць тэатральнае жыццё нашай дзяржавы, студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў, журналісты, краязнаўцы.
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, Віцебскі абласны краязнаўчы музей і архіў Віцебскай вобласці.
Па спасылках можна пазнаёміцца з:
– Палажэннем канферэнцыі «Беларускі нацыянальны тэатр: традыцыі, пошук, эксперымент».
– Інфармацыйным лістом канферэнцыі
– Формай заяўкі на ўдзел у канферэнцыі.
Запрашаем прыняць у ёй удзел усіх прыхільнікаў сцэнічнага мастацтва і асабліва тых, каго цікавіць гісторыя і сённяшні дзень Коласаўскага тэатра!
Добавить комментарий