«МАТЫЛЁК... МАТЫЛЁК...» ЧАКАЮЦЬ ВА УКРАІНЕ

Коласаўцы возьмуць удзел у XI адкрытым міжнародным тэатральным фестывалі «Homo Ludens» («Чалавек, які іграе»), які пройдзе з 5 па 13 кастрычніка ў Нікалаеўскім акадэмічным мастацкім рускім драматычным тэатры (Украіна). У насычанай праграме – спектаклі лепшых украінскіх калектываў з Кіева, Адэсы, Харкава, Херсона, Дняпра, Івана-Франкоўска і іншых гарадоў, а таксама Беларусі, Малдовы, Балгарыі і Літвы.

9 кастрычніка артысты-коласаўцы прадставяць на суд украінскіх гледачоў і журы меладраму вядомага італьянскага драматурга Альда Нікалаі «Матылёк… Матылёк…», якую паставіў на камернай сцэне Коласаўскага тэатра заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Валерый Анісенка. У галоўнай ролі Эдды – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара Скварцова, да 70-годдзя з дня нараджэння якой спектакль і быў прымеркаваны. У ролі некалі кінутага Эддай сына Эліа – малады артыст Дзмітрый Каваленка, у ролі пакаёўкі Фокі – актрыса, вядучы майстар сцэны Ірына Цішкевіч.

Спектакль ужо некалькі сезонаў з поспехам ідзе ў Віцебску. Тэмы, якія ўздымае спектакль, – глыбокага псіхалагічнага характару. Гэта аповед пра ролю жанчыны, маці і чалавечую адзіноту. Гісторыя галоўнай гераіні яшчэ раз нагадвае нам, што за памылкі маладосці даводзіцца плаціць. Матылёк – вобраз істоты, што легкадумна ляціць на вогнішча, сімвал чагосьці прыгожага і незямнога.

Мастак-пастаноўшчык спектакля – Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка. Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Алесь Замкоўскі.

Жадаем артыстам яскравага выступлення і гарачых апладысментаў!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка