МАСКОЎСКІ ТЭАТР «ТУРАНДОТ» ПАКАЖА ІТАЛЬЯНСКУЮ КАМЕДЫЮ

Першая эксперыментальная маладзёжная Вахтангаўская студыя – тэатр «Турандот» – гэта аб'яднанне маладых рэжысёраў, артыстаў, мастакоў, кампазітараў і драматургаў — выпускнікоў маскоўскіх тэатральных ВНУ. Віцебскім гледачам, на вялікай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, 10 чэрвеня, а 19-й гадзіне, артысты тэатра «Турандот» пакажуць спектакль «Італіяна Аморэ і маленькія непаразуменні», пастаўлены па камедыі вядомага італьянскага драматурга Дарыа Фо «Не ўсялякі злодзей – рабаўнік».

Мудрагелістыя пераламленні чалавечых характараў, «гульня пакут» у гэтай п'есе выкліканы двухсэнсоўнай, нават рызыкоўнай сітуацыяй, у якую трапляюць яе няўдачлівыя героі.

Нейкі злодзей пракрадаецца ў багатую кватэру. Ён гэтак упэўнены, што гаспадары пакінулі яе надоўга, што «працуе» не спяшаючыся, «з камфортам» і нават гаворыць з жонкай «з працоўнага месца». Але аказалася, што гаспадары кватэры – няверныя муж і жонка (вядома, кожны па асобнасці) – задумалі скарыстаць спусцелую кватэру для любоўных забаў… Іскрысты гумар, пазнавальныя жывыя персанажы п'есы дазваляюць акцёрам акунуцца ў стыхію гульні і пацешыць гледачоў сваім майстэрствам.

Камедыя, пастаўленая ў традыцыях італьянскага тэатра. Закаханыя, сямейныя пары і кожны з гледачоў атрымаюць велізарнае задавальненне ад гульні акцёраў і сюжэта спектакля.

Цягам 12 год існавання ў тэатры «Турандот» пад мастацкім кіраўніцтвам членаў Саюза тэатральных дзеячаў, Гільдыі тэатральных рэжысёраў Расіі А.Бібілюрава і В.Жукава быў створаны рэпертуар з 15 спектакляў па творах класікаў і сучасных аўтараў.

Сёння калектыў тэатра складае 35 маладых адмыслоўцаў тэатральнага мастацтва. Пад час развіцця і фармавання тэатра былі вызначаны яго мастацкія прынцыпы, заснаваныя на метадзе выдатнага рэжысёра Яўгена Вахтангава: узаемадзеянне з маладымі драматургамі, праца па развіцці сучаснай драматургіі, пошук і сінтэз тэатральных формаў і школ.

Спектаклі тэатра рэгулярна бяруць удзел у фестывальным руху Расіі і высока ацэнены тэатральнымі крытыкамі першага эшалона. Да рэпертуару тэатра ўсё больш нарастае глядацкая ўвага.

Квіткі на спектакль «Італіяна Аморэ і маленькія непаразуменні»
можна замовіць на сайце КВІТКІ.БАЙ
альбо набыць у касе
Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
(тэлефон 62-63-81).

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка