ЛЮДМІЛА ЗАГРАБЕЛЬНАЯ. ПАЎСТАГОДДЗЯ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ.

Больш за 50 год свайго жыцця аддала служэнню коласаўскаму тэатру актрыса, асістэнт рэжысёра Людміла Аляксандраўна Заграбельная. Прыйшла ў гэты храм мастацтва, калі тут зачароўвалі гледачоў сапраўдныя карыфеі сцэнічнага  мастацтва. Вучылася акцёрскаму майстэрству ў студыі ў выдатных асоб – мастацкіх кіраўнікоў тэатра Барыса Браганцава і Іосіфа Папова, народных артыстаў Беларусі Цімоха Сяргейчыка, Алены Радзялоўскай, Фёдара Шмакава і Зінаіды Канапелькі.

 Першая роля на коласаўскай сцэне – Шурачка ў горкаўскіх «Дачніках». А потым сустрэча з Настачкай у «Несцерцы» Віталя Вольскага, якая дасталася Людміле Аляксандраўне ў спадчыну ад Зінаіды Канапелькі. На працягу 15 тэатральных сезонаў яна была любімай гераіняй актрысы. У гонар яе гэтым імем назвала нават сваю малодшую дачку. Сярод роляў актрысы нямала лірычных гераінь – душэўна шчодрых, спагадлівых, здольных па-сапраўднаму любіць. Такіх, як Кардэлія ў шэкспіраўскім «Каралі Ліры», Алёнушка ў  «Пунсовай кветачцы»  І.Браўсевіч, Л.Карнаухавай, Вольга Кажуркіна («У дзень вяселля» В.Розава), Сыраежка («Жыла-была Сыраежка»  В.Зіміна), Зіна з «Трыбунала» А.Макаёнка.

З цягам часу пайшлі ўзроставыя, характарныя ролі – Бабуля са «Снежнай каралевы» Я.Шварца, Зінаіда Сямёнаўна, маці Сашы, са «Старога дома» А.Казанцава, Шалавіна з драмы «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага, Пані з вадэвіляў «І смех,  і грэх» Л.Родзевіча і У.Галубка, Зыбкіна з камедыі А.Астроўскага «Праўда – добра, а шчасце лепш», Ерамееўна з “Недарасці»  Д.Фанвізіна.

Вельмі яскрава іграла ролі казачных персанажаў. Сярод іх Шэйла («Белае мышанятка ў краіне катоў» С.Шклоўскага, А.Шыманава), Кікімара («Дарога з чорнага царства» А.Вербеца), Барабуля («Вядзьмарка і Дыназаўрык» А.Якімовіча).

Шмат гадоў актрыса сумяшчала сваю асноўную прафесію з абавязкамі асістэнта рэжысёра, бездакорна арганізоўвала рэпетыцыйны працэс, якасны паказ даручаных ёй спектакляў.

Віншуем Людмілу Аляксандраўну з шаноўным юбілеем, жадаем моцнага здароўя, аптымізму, выдатнага настрою, доўгіх гадоў жыцця!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка