КУЛЬТУРНЫЯ ЎЗНАГАРОДЫ

З нагоды Дня работнікаў культуры Беларусі коласаўцы атрымалі шэраг узнагарод. Традыцыйна, гэта не толькі акцёры тэатра, але і ўсе, з чыёй дапамогай квітнее беларускае тэатральнае мастацтва. Падзелімся радасцю!
Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў узнагароджаныя
– артыст Цімур Вадзімавіч ЖУСУПАЎ
– канцэртмайстар па класе вакалу Алена Генадзеўна ПАРФЁНАВА
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ўзнагароджаная
– артыстка, вядучы майстар сцэны Ларыса Антонаўна БАЯРЫНЦАВА (АНТОСЕВА)
Падзякай старышыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта ўзнагароджаная
– мастак-мадэльер тэатральнага касцюма Таццяна Аляксееўна СМУНЁВА
Ганаровай граматай Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў узнагароджаныя
– мастак-дэкаратар Юлія Валер’еўна КАРЫМАВА
– інжынер-тэхнік Анатоль Рыгоравіч ГУРБО
Ганаровай граматай адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска ўзнагароджаная
– артыстка Настасся Аляксандраўна ВЕРАНЁВА
Спецыяльным прызам Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ўзнагароджаныя
– артыст, вядучы майстар сцэны Віктар Мікалаевіч ДАШКЕВІЧ
– артыстка, вядучы майстар сцэны Зінаіда Міхайлаўна ГУРБО
– артыстка, вядучы майстар сцэны Валянціна Антонаўна БАГДАНАВА
– артыстка, вядучы майстар сцэны Святлана Мікалаеўна ЖУКОЎСКАЯ
– артыстка, вядучы майстар сцэны Алена Віктараўна ШАРЭПЧАНКА
Ганаровымі граматамі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ўзнагароджаныя
– мастак-рэквізітар Паліна Рыгораўна СУХВАЛ
– памочнік рэжысёра Кацярына Аляксееўна МУРАЎЁВА
– машыніст сцэны Аляксандр Генадзьевіч ПРАКАПОВІЧ
– грымёр-пасціжор Валянціна Пятроўна ШЧАРБАКОВА
– прыбіральшчыца службовых памяшканняў Таццяна Яўгенаўна ТАРАСЕВІЧ
Віншуем усіх-усіх!!!
Добавить комментарий