КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР ВІНШУЕ З ЮБІЛЕЕМ ЗАГАДЧЫКА ТРУПЫ ДЗМІТРЫЯ ВЕСЯЛОВА!

 

Сёння, 17 красавіка, Коласаўскі тэатр шчыра віншуе з юбілеем, з 50-годдзем,
загадчыка трупы Дзмітрыя Весялова!

Дзмітрый Віктаравіч працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з 2019 года. З чэрвеня 2020 года - загадчык трупы тэатра. За гэты час паказаў сябе як старанны, ініцыятыўны, дысцыплінаваны работнік, добры знаўца сваёй справы, чулы і добразычлівы ў адносінах да калег.

У тэатры не можа быць выпадковых людзей. Тым больш, у нашым – Коласаўскім! Дзмітрый Віктарвіч, вы прынялі адказнае рашэнне, калі далучыліся да вялікага свету мастацтва пад назвай – тэатр імя Якуба Коласа. Упэўнены, што вашае сумленная праца ў якасці загадчыка трупы надае нашай творчай супольнасці яшчэ больш моцы ў дасягненні выключных мэтаў, здольная арганізаваць жыццё тэатра такім чынам, каб мы адчувалі сябе згуртаванымі і пастаянна настроенымі на стварэнне прафесійных, жывых спектакляў. Хай так будзе і надалей!

Жадаем Вам моцнага беларускага здароўя, шчырасці і цярпення, ініцыятыўнасці і дасціпнасці ў разуменні сутнасці Тэатра!

 

Да віншаванняў далучаецца народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Жыві надзеяй,
Мараю слабой,
Што свет трымаецца
Адным табой –
З ракі ўсёзабыцця – намерам хвалі.
Старайся не ў дзяльбе,
А ў малацьбе,
Каб вымалаціць з цемрачы праменне.
Ляж зморшчынкай
Ва ўсмешцы на ілбе,
Каб недзе ўспомніла жыццё цябе,
У незваротнай вечнасці –
Імгненне.

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X