КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР ВІНШУЕ З ЮБІЛЕЕМ ЗАГАДЧЫКА БІЛЕТНАЙ КАСЫ ТАЦЦЯНУ МАКАРАНКА!
Сёння, 21 чэрвеня, юбілей адзначае загадчык білетнай касы Коласаўскага тэатра
Таццяна Васільеўна Макаранка!
Таццяна Макаранка працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа з 4 студзеня 1994 года. За гэты час зарэкамендавала сябе старанным, сумленным, адданым тэатру работнікам.
Зычым шаноўнай Таццяне Васільеўне, каб усё задуманае абавязкова спраўдзілася! Хай будзе больш падстаў для усмешак і радасці! Няхай у жыцці будуць верныя сябры! Здароўе няхай не падводзіць, а шчасце апынецца бясконцым! І галоўнае – зычым вялікіх зямных радасцей і ўсяго толькі самага добрага і прыгожага!
Няхай прынясуць дабро гэтыя вершаваныя радкі!
Шчасце – ўсыпаны зоркамі шлях.
Разуменне ў каханых вачах.
Прахалода расы на світанку
І матуліна калыханка.
Шчасце – Бога ў сэрцы адчуць,
Спевы птушак на золку пачуць.
Гэта велічных храмаў спакой,
Мост вясёлкі над шумнай ракой.
Верны сябар, што побач заўжды.
Шчасце – поспех, запал малады.
Гэта вера ў сябе без сумненняў,
Патаемных глыбінь адкрыццё.
Шчасце – мноства прыгожых імгненняў,
Разам складзеных у жыццё!


















Добавить комментарий