КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР «У ВІХУРЫ ІЛЮЗІЙ»

27 сакавіка ўвесь свет адзначаў Міжнародны дзень тэатра. Коласаўскі тэатр далучыўся да ўрачыстасці 29 сакавіка і правёў сапраўдны акцёрскі баль – «У віхуры ілюзій».

Расчынілася заслона – і пачалося таемнае дзеянне, пераплеценне ледзь заўважных ілюзій і вытанчаных, непрадказальных вобразаў. Паяўдалася мінулае, сучаснае і будучае. Урыўкі са спектакляў і танцы, гумарыстычныя і саркастычныя нумары, пераробленыя пад тэатральнае песні… Тэатральны эльф, які паяднаў усё адзінай ідэяй – «А што было б, калі…». І хай шкадуюць тыя, хто не прышоў на баль у Коласаўскі тэатр, і атрымліваюць асалоду ад фотаздымкаў ў Галерэі.

І вядома, якое ж свята без падарункаў! Узнагароджаны:

– нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» – артытска драмы, вядучы майстар сцэны Алена ШАРЭПЧАНКА.
– Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – артыстка драмы, вядучы майстар сцэны Раіса ГРЫБОВІЧ.
– Граматы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – артыст драмы, вядучы майстар сцэны Віктар ДАШКЕВІЧ і артыст драмы Яўген ЛУК’ЯНАЎ.
– Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўляна артысту драмы, вядучаму майстару сцэны Генадзю ГАЙДУКУ.

– Ганаровая грамата Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта – артыстка драмы, вядучы майстар сцэны Наталля АЛАДКА.
– Падзяка старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўляна вядучаму юрысконсульту Жанне ХАРЫТОНАВАЙ.
– Ганаровая грамата ўпраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама – артыст драмы, вядучы майстар сцэны Валянцін ЦВЯТКОЎ.

– Ганаровая грамата Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта – літаратурны рэдактар, тэатразнаўца Юрый ІВАНОЎСКІ.
– Падзяка старшыні Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта аб’яўляна вядучаму бухгалтару Алене ВАШЧАНКА.
– Ганаровая граматай Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў – тэхнік Сяргей НОВІКАЎ і мастак-грымёр Святлана ШАЦЬКО.

– Ганаровая грамата адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Віцебска – артыстка драмы Святлана СУХАДОЛАВА і мастак-дызайнер Наталля ЯРМОЛАВА.

Вядома, у тэатры ёсць і свае ўнутраныя, але не менш важныя ўзнагароды.

Ганаровымі граматамі тэатра імя Якуба Коласа ўзнагароджаныя артыстка драмы, вядучы майстар сцэны Зінаіда ГУРБО, рэквізітар Галіна МАГУЧАЯ, гардэробшчык Зоя ЛОСЬ, павераная Соф’я Мулер.

Спецыяльным прызам тэатра імя Якуба Коласа ўзнагароджаныя артыст драмы, вядучы майстар сцэны, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ і галоўны мастак тэатра Святлана МАКАРАНКА.

Яшчэ раз – з Міжнародным днём тэатра!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка