КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР СТВАРАЕ ЛЮБОЎ

У Беларусь прыйшлі няпростыя дні... Наша міралюбівая і памяркоўная Бацькаўшчына ахоплена напружанасцю, якая вылілася на вуліцы і плошчы гарадоў. У тым ліку і Віцебска.

Самае простае ў гэты час – забыць пра любоў да бліжняга, пра ўзаемапавагу і міласэрнасць. Забыць, што чалавечыя рукі створаны для працы і сяброўскага прывітання. Забыць, што самае каштоўнае – гэта жыццё, здароўе, добрыя адносіны паміж блізкімі людзьмі. А мы ўсе блізкія, мы – адзіная нацыя, мы – беларусы.

Немагчыма вырашыць канфлікты гвалтам, бо зло нараджае яшчэ большае зло. Каб пазбегнуць развіцця крызісу ў нашай краіне, у нашым горадзе, трэба прытрымлівацца дэмакратычных мер у вырашэнні спрэчных момантаў.

Многія спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа насычаныя верай у добрае жыццё. Запрашаем вас, нашыя шаноўныя гледачы, наведаць пастаноўкі коласаўцаў і яшчэ раз падумаць пра тое, што ўратаваць ад разбурэння наш беларускі свет, у тым ліку і ўнутраны свет кожнага чалавека, могуць толькі згода і любоў.

Бліжэйшыя спектаклі тэатра:

14 жніўня (19:00) – «МАЯ ЖОНКА – ПАДМАНШЧЫЦА». Камедыя па аднайменнай п’есе Маргарэт Мэё і Морыса Энэкена. Узроставае абмежаванне – 12+. Вялікая сцэна.

15 жніўня (18:00) – ПРЭМ'ЕРА!!! «АСЕННІ ROCK'N'ROLL». Міні-серыял для мужчыны і жанчыны па матывах п’есы Міхаіла Хейфеца «Rock'n'roll на захадзе сонца». Узроставае абмежаванне – 12+. Камерная сцэна.

18 жніўня (19:00) – «СМЕШНЫЯ ЛЮДЗІ». Камедыя па аднаактовых п’есах Антона Чэхава «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова». Узроставае абмежаванне – 12+. Вялікая сцэна.

20 і 21 жніўня (19:00) – ПРЭМ'ЕРА!!! «МЕТРО». Цёмная камедыя на святлом у канцы тунэля па аднайменнай п’есе Аляксандра Савухі. Узроставае абмежаванне – 16+. Камерная сцэна.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і ў распаўсюджвальнікаў.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

 

Адміністрацыя тэатра.

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка