КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР АДКРЫВАЕ НОВЫ, 89-ы, СЕЗОН. ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ.
З нагоды адкрыцця 89-га сезона Коласаўскі тэатр ладзіць прэс-канферэнцыю, на якой журналісты, прадстаўнікі СМІ змогуць задаць пытанні наконт новага сезона ў прыватнасці і развіцця тэатра ўвогуле. На пытанні адказвае дырэктар – мастацкі кіраўнік тэатра Валерый Анісенка.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца 16 верасня, а 13-й гадзіне, у тэатральнай гасцёўні. Будзем рады вас бачыць!
Добавить комментарий