КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС ТЭАТРАЛЬНАГА ПЛАКАТА

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа аб’яўляе конкурс тэатральнага плаката да прэм’еры спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі». П’еса напісаная беларускім драматургам Андрэем Курэйчыкам паводле аднайменнага апавядання знакамітага лацінаамерыканскага пісьменніка, уладальніка Нобелеўскай прэміі, класіка магічнага рэалізму Габрыэля Гарсія Маркеса.

Да ўдзелу запрашаюцца мастакі, дызайнеры, іншыя творчыя людзі, без абмежаванняў па прафесійнай адукацыі. Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў – 18+.

Для ўдзелу неабходна стварыць тэатральны плакат да прэм’еры спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі». І да 10 лістапада 2020 года ўключна даслаць творчую работу на электронны адрас nakatka@yandex.ru з пазнакай «На конкурс плаката».

Разам з плакатам неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме. У заяўцы абавязкова павінны быць пазначаны імя, прозвішча, імя па бацьку ўдзельніка; кантактны электронны адрас; кантактны нумар тэлефона; абгрунтаванне творчага рашэння плаката.

Вынікі конкурсу будзе ацэньваць журы:

– Краснабаеў Міхась Дзмітрыевіч, мастацкі кіраўнік тэатра імя Якуба Коласа, рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»
– Макаранка Святлана Пятроўна, галоўны мастак тэатра імя Якуба Коласа
– Тарабука Наталля Ігараўна, дацэнт кафедры дызайну і моды УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт»
– Лавіцкая-Ярмолава Наталля Аляксандраўна, мастак-дэкаратар тэатра імя Якуба Коласа, мастак-пастаноўшчык спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»
– Жыгур Андрэй Андрэевіч, рэжысёр-пастаноўшчык тэатра імя Якуба Коласа, мастак, сцэнограф

Ад аднаго аўтара прымаецца 1 тэатральны плакат. Памер конкурснай работы – не менш за 2000-3000 px па большым баку. Пашырэнне – 300dpi. Фармат – jpeg.

На конкурсным плакаце абавязкова павінна быць размешчаная наступная інфармацыя (тое, што ўказана ў двукоссі):
Назва спектакля – «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі»
Імя аўтара п’есы – «Андрэй Курэйчык»
Жанр спектакля – «Фантастычная гісторыя паводле аднайменнага апавядання Г.Г.Маркеса».

Таксама на тэатральным плакаце павінны быць размешчаны лагатып Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Ён будзе дасланы па першым запыце патэнцыйнага ўдзельніка конкурсу. Лагатып тэатра таксама можна спампаваць па спасылках - лагатып у фармаце .png або лагатып у фармаце .crd.

Паколькі тэатр працуе на беларускай мове, то мовай конкурснага плаката таксама мусіць быць беларуская.

Пры неабходнасці для работы над плакатам тэатр гатовы прадставіць удзельніку тэкст п’есы «Стары-стары анёл з вялізнымі крыламі». Тэкст п’есы можна таксама спампаваць па спасылцы.

Будзе праведзена таксама інтэрнэт-галасаванне на лепшы плакат і галасаванне сярод гледачоў прэм’еры спектакля «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі».

Па выніках конкурсу будуць уручаны дыпломы і запрашальныя квіткі на спектакль «Стары-стары сеньёр з вялізнымі крыламі».

Больш падрабязная інфармацыя – у Палажэнні конкурсу. Абавязкова азнаёмцеся!

Удзельнічайце!

Далучайцеся да творчасці тэатра імя Якуба Коласа!

Зычым больш крэатыву і ўдачы!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка