КОЛАСАЎСКІ ПРЭЗЕНТУЕ СВОЙ СПЕКТАКЛЬ СТАЛІЧНАЙ ПУБЛІЦЫ

9 студзеня ў Менску на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы будзе паказаны спектакль Коласаўскага тэатра – прэм’ера, якая выклікала багата водгукаў і справакавала шмат дыскусій сярод тэатралаў і крытыкаў – «Пахавайце мяне за  плінтусам» паводле бестселера Паўла Санаева. Рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Анісенка.

«Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

У галоўнай ролі Сашы Савельева на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра дэбютуе Раман Салаўёў, малады артыст, выпускнік Віцебскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. 

Пераклад аповесці на беларускую мову ажыццявіў артыст тэатра Пятро Ламана. Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя Жыгура. Ідэя музычнага афармлення Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі.

 

«Невыпадкова зала на гэтым спектаклі – аншлагавая. Рэакцыя публікі – самая зацікаўленая. Дзве з паловай гадзіны пралятаюць на адным дыханні. І пакідаюць надзею на магчымасць «бяскроўнага» вырашэння падобных канфліктаў «на сцэне жыцця»… А яшчэ робяць цалкам рэальнай надзею на выхад тэатра «ў адкрытае мора» здабыткаў сусветнай сусветнай культуры...» «АЛІБІ» ДЛЯ БАБУЛІ «…ЗА ПЛІНТУСАМ», Надзея Бунцэвіч «КУЛЬТУРА», №51, 21 снежня 2013 года

Білеты на спектакль ужо распрададзеныя. Жадаем нашым артыстам удалага паказу!

Фотагалерэю спектакля глядзіце тут

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка