КОЛАСАЎСКІ АКЦЁРСКІ БАЛЬ У ДЗЕНЬ ТЭАТРА

Усё спектаклі, спектаклі, спектаклі… Але ж хочацца і свята! 27 сакавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень тэатра, і коласаўцы таксама не прамінуць такую падзею. Тым больш, калі ў сёлета, у 2016-м, адзначаюць 90-годдзе.

29 сакавіка, а 19-й гадзіне,
на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа
адбудзецца
акцёрскі баль
«У ВІХУРЫ ІЛЮЗІЙ».

Расчыніца заслона – і пачынаецца своеасаблівае таемна-магічнае дзеянне, пераплеценне ледзь заўважных ілюзій і вытанчаных, непрадказальных вобразаў.

Акцёрскі баль ўзнёслай віхурай з’яднае і мінулае, і сучаснае, і будучае. У разнастайных нумарах можна будзе пазнаць спектаклі, якія выйшлі з рэпертуару тэатра, але застаюцца блізкімі сэрцу. «Чума на вашыя дзве сям’і», «Ладдзя роспачы», «Сымон-музыка», «Жаніцьба», «Квартэт», «Старамодная камедыя»… Акцёры пераўвасобяцца ў музыкаў, спевакоў, танцораў і шмат каго яшчэ… І ўсё гэта будзе адбывацца падчас балю, паяднанага агульнай ідэяй – «А што было б, калі…»

Рэжысёр-пастаноўшчык балю – вядучы майстар сцэны Ірына Цішкевіч. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.

Запрашаем вас у свет Тэатра – яркі, нечаканы, выразны, чароўны. Акцёрскі баль чакае вас! Абавязкова завітайце на тэатральнае свята і не забудзьцеся прыхапіць з сабой святочны настрой!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка