КОЛАСАЎЦЫ ПРЫМАЛІ ЎДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКАЙ АЛІМПІЯДЗЕ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВА

23.05.2025

У маі ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшла XVIII летняя Рэспубліканская спартакіяда работнікаў культуры і мастацтва. Супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа прымалі ўдзел у спаборніцтвах у складзе каманды Віцебскай вобласці. У ролях спартсменаў выступілі мастацкі кіраўнік Канстанцін Ганчароў, артысты Ілля Блыкін і Максім Ратомскі, мастак-дэкаратар Аляксандра Быкава, столяр Уладзіслаў Берастаў.

 

На працягу двух дзён зборныя каманды з усіх абласцей Беларусі і горада Мінска, а таксама каманды рэспубліканскіх арганізацый культуры супернічалі ў васьмі відах спорту: міні-футбол, валейбол, гіравы спорт, дартс, настольны тэніс, фігурнае кіраванне ровара, лёгкаатлетычны крос і перацягванне каната. Таксама была арганізаваная сямейная эстафета «Дружная сям’я».

 

Па выніках спартакіяды каманда Віцебскай вобласці заняла III месца, у чым ёсць і заслуга коласаўцаў. У лёгкаатлетычным кросе сярод мужчын II месца заняў Максім Ратомскі. У лёгкаатлетычным кросе сярод жанчын III месца заняла Аляксандра Быкава. У перацягванні каната каманда Віцебскай вобласці, у якую ўваходзілі Ілля Блыкін і Максім Ратомскі, заняла I месца.

Віншуем пераможцаў!

 

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X