КОЛАСАЎЦЫ ПРАЙШЛІ Ў ФІНАЛ «НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ТЭАТРАЛЬНАЙ ПРЭМІІ» СА СПЕКТАКЛЕМ «БАЛЬНІЦА НА КРАІ СВЕТУ»

У 2020 годзе на рэспубліканскім конкурсе сцэнічнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ад Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа будзе паказана драматычная камедыя па п’есе балгарскага драматурга Хрысты Бойчава «Бальніца на краі свету».

Сёлета на першым, адборачным этапе працавалі наступныя секцыі: «Тэатр драмы» (намінацыі «Лепшы спектакль тэатр драмы на вялікай сцэне» і  «Лепшы спектакль тэатра драмы на малой сцэне», «Лялечны тэатр» (намінацыя «Лепшы спектакль тэатра лялек»),  «Музычны тэатр» ( «Лепшы спектакль балета» і  «Лепшы спектакль у жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл»),  «Спектакль для дзяцей і юнацтва» (намінацыя «Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва»). На разгляд адборачных камісій конкурсу паступіла 61 заяўка.

Сярод 13 спектакляў у другі адборачны тур у намінацыі «Лепшы спектакль тэатр драмы на вялікай сцэне» (секцыя «Тэатр драмы») прайшла і «Бальніца на краі свету». Фінальны этап адбудзецца з верасня па снежань 2020 года.

У Коласаўскім тэатры прэм’ерны паказ драматычнай камедыі адбыўся 27 сакавіка 2019 года. Пераклад на беларускую мову, пастаноўка і музычнае афармленне мастацкага кіраўніка коласаўскага тэатра Міхася Краснабаева. Сцэнаграфія і касцюмы галоўнага мастака тэатра Святланы Макаранка.

Нядаўна спектакль з поспехам прайшоў на Першым міжнародным анлайн-фестывалі «Театр@льный круг» (Ліпецк, Расія, 2020) і атрымаў добрыя водгукі маскоўскіх тэатральных экспертаў. У намінацыі «За лепшую мужчынскую ролю другога плану» быў адзначаны   Аляксандр Базук за ролю Кантузава (па меркаванні Лідзіі Богавай, тэатразнаўцы, гісторыка тэатра, заслужанага работніка культуры Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі, Масква). У намінацыі «Лепшая мужчынская роля» ён таксама атрымаў перамогу  (па меркаванні Аляксандра Агарова, рэжысёра, заслужанага артыста Расіі, лаўрэата агульнанацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска», Масква). У намінацыі «За лепшае выкананне мужчынскай ролі другога плану» адзначаны Яўген Бераснеў за ролю  Уільяма (па меркаванні Аляксандра Віслова, тэатральнага крытыка і драматурга, старшага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага інстытута мастацтвазнаўства Расіі, неаднаразовага  старшыні экспертнага савета прэміі «Залатая маска»).

«Нацыянальная тэатральная прэмія» вызначае лепшыя спектаклі, работы рэжысёраў, акцёраў, мастакоў-сцэнографаў у самых розных напрамках (драматычным, лялечным, музычным тэатрах). З 2012-га праводзіцца 1 раз на 2 гады. Ад Коласаўскага тэатра ў конкурсе прымалі ўдзел спектаклі «Квартэт» Р.Харвуда (рэжысёр Р.Таліпаў, 2011), «Леаніды не вернуцца на зямлю» па рамана Ул.Караткевіча «Нельга забыць» (рэжысёр М.Краснабаеў). У 2014 годзе артыст тэатра імя Якуба Коласа Раман Салаўёў стаў лаўрэатам конкурсу  «Нацыянальная тэатральная прэмія» у намінацыі  «Лепшая роля» за стварэнне вобраза Сашы Савельева ў спектаклі «Пахавайце мяне за плінтусам» паводле аповесці Паўла Санаева (рэжысёр Валерый Анісенка).

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка