КОЛАСАЎЦЫ – НА МІЖНАРОДНЫМ АНЛАЙН-ФЕСТЫВАЛІ «ТЕАТР@ЛЬНЫЙ КРУГ»

З 24 мая па 4 чэрвеня Ліпецкі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Л.Талстога праводзіць Першы міжнародны анлайн-фестываль  «Театр@льный круг», прымеркаваны да Дня славянскага пісьменства і друку. Сярод вядомых сцэнічных калектываў Расіі і бліжняга замежжа ў фестывалі прымае ўдзел Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. Інтэрнэт-аўдыторыя ўбачыць драматычную камедыю «Бальніца на краі свету» па п’есе сучаснага балгарскага драматурга Хрысты Бойчава.

Трансляцыя спектакля Коласаўскага тэатра адбудзецца 3 чэрвеня, а 19-й гадзіне.
Спектакль можна паглядзець у афіцыйнай суполцы
Ліпецкага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Л.Талстога
ў сацыяльнай сетцы УКантакце
(https://vk.com/teatrtolstogo)
і на канале ў YouTube
(https://www.youtube.com/channel/UCWH_aly6KHNcBZPEstcxPRw/).

У 2019 годзе спектакль «Бальніца на краі свету» паставіў мастацкі кіраўнік тэатра Міхась Краснабаеў. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. У запісу спектакля занятыя заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько (Дзед), Вячаслаў Грушоў (Швейцарскі доктар) і Тамара Скварцова (Старая), артысты Аляксандр Базук (Кантузаў), Яўген Бераснеў (Уільям), Арцём Блахін (Доктар), Герман Дымарэцкі (Феро), Юлія Крашэўская (Перакладчыца), Ніна Обухава (Жанчына), Анастасія Рэўчанка-Лук’янава (Лені), Аляксей Стома (Братой), Цімур Жусупаў і Дзмітрый Каваленка (Санітары).

Апрача коласаўцаў, у міжнародным анлайн-фестывалі «Театр@льный круг» бяруць удзел Санкт-Пецярбургскі тэатр «На Литейном», Дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр Рэспублікі Крым (г.Сімферопаль), Данецкі дзяржаўны музычна-драматычны тэатр імя М.Бровуна, Луганскі акадэмічны рускі драматычны тэатр імя П.Луспекаева, Кіраўскі дзяржаўны тэатр юнага гледача «Театр на Спасской», Мардоўскі дзяржаўны нацыянальны драматычны тэатр (г.Саранск),  Арэнбургскі дзяржаўны абласны драматычны тэатр імя М.Горкага, Астраханскі абласны драматычны тэатр.

Усе спектаклі будзе праглядаць аўтарытэтнае журы, у склад якога ўваходзяць вядучыя расійскія крытыкі і тэатразнаўцы. Ацэньваючы сцэнічныя работы, яны будуць улічваць і рэакцыю гледачоў на кожны са спектакляў, а дакладней, суадносіны колькасці праглядаў і лайкаў. Такім чынам заклікаем вас, шаноўныя віцебскія гледачы: будзьце актыўнымі і добразычлівымі!

Імёны лаўрэатаў будуць аб’яўлены ў заключны дзень фестывалю – 4 чэрвеня. У гэты ж дзень эксперты прадставяць аналітычны агляд, дзе выкажуць свае меркаванні пра ўбачаныя пастаноўкі.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка