КОЛАСАЎЦЫ НА ФЕСТЫВАЛІ Ў ЛІПЕЦКУ

Ліпецкі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Льва Талстога сёлета адзначае 100-годдзе. Менавіта гэтай падзеі прысвечаны чарговы, XXXVII Міжнародны фестываль «Ліпецкія тэатральныя сустрэчы», які пройдзе з 6 па 13 кастрычніка. Коласаўцы пакажуць трагікамедыю «Гульня ў джын» па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Лі Коўбэрна.

Фестываль праходзіць у Ліпецку з 1985 года. З 1991 года ён атрымаў статус міжнароднага. Коласаўцы не ўпершыню бяруць у ім удзел. У 2017 годзе паказвалі спектакль «Шагал…Шагал…» па п’есе Уладзіміра Драздова і былі ўзнагароджаны Спецыяльным дыпломам аргкамітэта «За дакрананне да патаемнага».

У сёлетнім фестывалі коласаўцы – адзіны замежны тэатр. Аснову фестывальнай афішы складаюць расійскія спектаклі. Іх прадстаўляюць такія вядомыя тэатры, як Астраханскі драматычны, Краснадарскі дзяржаўны акадэмічны імя М.Горкага, Тамбоўскі акадэмічны драматычны і, вядома ж, творчыя калектывы Ліпецка і вобласці.

Паказ спектакля «Гульня ў джын» на фестывалі адбудзецца 10 кастрычніка, у 15:00, на малой сцэне Ліпецкага дзяржаўнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Льва Талстога. Пастаноўка і мастацкае афармленне спектакля Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Занятыя ў пастаноўцы вядучыя майстры сцэны, артысты Анжаліка Баркоўская і Пятро Ламан.

Уэлер Марцін – у мінулым паспяховы бізнесовец, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняга адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух процілеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і яднае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант шчырая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і зараз змушаны застацца сам-насам з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – самотныя людзі ці ўсё ж такі іх лёс?

Спектакль будзе паказаны з рускамоўнымі субтытрамі.

Жадаем артыстам-коласаўцам на фестывалі «Ліпецкія тэатральныя сустрэчы»
поспеху ў гледачоў і высокіх ацэнак журы!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка