«КАЗКІ ВЕНСКАГА ЛЕСУ». Пра каханне і не толькі

26 і 27 студзеня, а 19-й гадзіне, на Коласаўскай сцэне акцёры тэатра «Маскоўская аперэта» пакажуць спектакль «Казкі Венскага лесу».

«Казкі Венскага лесу» – знакаміты вальс, які выйшаў з-пад пяра вялікага аўстрыйскага кампазітара, «Караля вальсаў» – Іагана Штраўса (сына). Менавіта гэты твор і стаў назвай і асноўным месцам дзеяння музычнага спектакля.

Артыстка і рэжысёр тэатра «Маскоўская аперэта», Заслужаная артысткай Расійскай Федэрацыі Інара Гуліева паставіла спектакль у лепшых традыцыях Венскай аперэты. Феерычны каскад жартаў, танцы, імправізацыі і, вядома, несмяротная музыка Штраўса гарантуе выдатны настрой і незабыўны вечар!

Такім чынам... Аўстра-Венгрыя, XIX стагоддзе. У Венскім Лесе каля кафэ з аднайменнай назвай на ранішняй коннай прагулцы сустракаюцца Катарына Вальдэк і Эдвард фон Бліксан. Маладыя людзі з першага погляду разумеюць , што створаны адзін для аднаго... але.... на жаль, іх шляхі разыходзяцца... У гэты час залішне клапатлівыя бацькі Эдварда прыкладаюць намаганні , каб жаніць адзінага сына, а рана аўдавелы бацька Катарыны шукае годную пару любімай дачцэ, прычым галоўная ўмова - у кандыдата ў мужы павінен быць тытул! Абодва бакі прыходзяць да ўзаемнай згоды, але... як гэта бывае ў жыцці , адно неасцярожнае слова разбурае любую камбінацыю, як марская вада пясочны замак... Але тым і прыгожы жанр аперэты, што якія б буры не грымелі над галовамі закаханых, у выніку чароўная музыка злучае іх сэрцы назаўжды.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка