КАСТРЫЧНІЦКІЯ ГАСТРОЛІ БРАНСКАГА ТЭАТРА імя А.К.ТАЛСТОГА

13.08.2025
У кастрычніку на сцэне Коласаўскага тэатра – гастролі Бранскага абласнога ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга тэатр драмы імя А.К.Талстога (Расія). Віцебскіх гледачоў чакаюць пастаноўкі для дарослых і дзяцей.
6 кастрычніка (19:00) – камедыя на 2-е дзеі «ЛЕС» па класічнай п’есе Аляксандра Астроўскага.
Квіткі можна набыць анлайн.

Тут усё, як павінна быць у класічнай камедыі: багатая пані і дзяўчына-беспасажніца, прагны купец і разумныя слугі, моцныя пачуцці і недарэчныя сітуацыі. Вось толькі прыляпіліся да гэтай гісторыі два правінцыйныя акцёры і перавярнулі ўвесь свет дагары нагамі...

Спектакль зусім свежы. Прэм'ера адбылася 11 красавіка 2025 года.
Рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Гарбуноў. Сцэнаграфія і касцюмы Ірыны Уколавай. Рэжысёр па пластыцы Філіп Каплан. Мастак па святле Аляксандр Шалабода. Музычнае афармленне Віктара Нарэйкі.

У спектаклі занятыя: заслужаная артыстка РФ Марына Фінагенава (Раіса Паўлаўна Гурмыжская, удава, вельмі багатая пані), Соф'я Скрабіна (Аксіння Данілаўна (Аксюша), яе далёкая сваячка, бедная дзяўчына), заслужаны артыст РФ Міхал Крываносаў (Карп Савеліч, лакей Гурмыжскай), Алеся Македонская (Уліта, ключніца Гурмыжскай), Раман Новак (Яўген Апалоныч Мілонаў, багаты сусед Гурмыжскай у ружовым гальштуку), заслужаны артыст РФ Веніямін Прохараў (Уар Кірылыч Бадаеў, багаты сусед Гурмыжскай, адстаўны кавалерыст), заслужаны артыст РФ Міхал Лаўрушын (Іван Пятроўвіч Васмібратаў, купец, які гандлюе лесам), Расім Багапаў (Пётр, яго сын), Аляксандр Самойлаў (Аляксей Сяргеевіч Буланаў, малады чалавек, недавучаны ў гімназіі), Аляксей Дзегцяроў (Генадзь Дзямьяныч Нешчасліўцаў, пешы вандроўнік), Віктар Канавалаў (Аркадзь Шчасліўцаў, пешы вандроўнік), Віктар Нарэйка, Кузьма Тамашэўскі, Сяргей Нізавы, Вадзім Чакусаў (Вандроўнікі).

Працягласць спектакля – 3 гадзіны з антрактам. Узроставае абмежаванне – 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
7 кастрычніка (19:00) – рамантычная камедыя на 2-е дзеі «ЛЮБОВЬ В СТИЛЕ баROCKко» па п'есе Яраслава Стэльмаха.
Квіткі можна набыць анлайн.

П'еса больш за два дзесяцігоддзі карыстаецца нязменным поспехам у гледача. Украінскі драматург Яраслаў Стэльмах напісаў выдатную камедыю пра каханне. Першыя ўражанні, магчыма, выклічуць асацыяцыю з творамі класікаў драматургіі... Але сумесь жанраў, адмыслова напісаная музыка сучасных аўтараў расставяць незвычайныя акцэнты ў гэтай гісторыі кахання.

Перакананы бабыль Граф (ён упэўнены, што перакананы!!!), даўняй змовай бацькі і яго сябра асуджаны выканаць бацькоўскую волю – жаніцца на Аляне, ці… расстацца з багатым маёнткам.
Малады і легкадумны Граф пастаўлены перад цвёрдым выбарам. Ён разам з адданымі сябрамі распачынае падступны план. Але ўсе хітраспляценні прыводзяць да выніку зваротнага: «ненавісная» Аляна – сама дасканаласць, якая атрымала адукацыю за мяжой – выклікае ў Графа палкае каханне.
І зараз перад ім іншая дылема: як прызнацца ў падступстве і не выглядаць пры гэтым дурнем…
Рамантычная камедыя ў сучасных рОкавых рытмах пра няўхільнасць выбару, пра барокавую пышнасць, пра пераможнае Каханне…

Рэжысёр Аляксандр Баркар. Мастак Анастасія Трубнікава. Харэаграфія Валянціны Есіпенка. Музыка Васіля Урыеўскага і Кацярыны Гапенка.
У спектаклі заняты: Ілля Бяззубы (Граф), Марыя Максімава / Раман Новак (Шатаў), Уладзімір Мурашкін (Шум), Сяргей Макухін (Анісім), Юлія Растапчына (Аляна), Алеся Македонская / Ірына Ходус (Ярыся), Зміцер Нянахаў (Сцяпан), Вольга Іванова, Соф'я Скрабіна, Паліна Савіна (Сяброўкі).

Прэм'ера адбылася 10 лістапада 2019 года. Працягласць спектакля – 2 гадзіны 50 хвілін з антрактам. Узроставае абмежаванне – 16+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Для дзяцей бранскія артысты пакажуць мюзікл на 1-у дзею «ОТВАЖНЫЙ ЩЕНОК БЕНДЖАМИН» па п'есе Алены Атай. Паказы адбудуцца 6 і 7 кастрычніка (11:00, 13:00).

Беларускі аўтар Алена Атай падарыла нам сваю гісторыю пра сабак. Тэатр звярнуўся да вядомага бранскага кампазітара Аляксандра Стракалава… І ў выніку дорыць гледачам гэту шчымлівую, са шчаслівым фіналам, гісторыю.
Ах, калі б людзям стала зразумелая мова сабак! Яны змаглі б пачуць тысячы аповедаў пра адвагу і баязлівасць, здраду, пра неразуменне, пра любоў, пра абыякавасць.
У чарадзе кінутых сабакаў з'явіўся шчанюк Бенджамін, які мае адважнае сэрца. Любові ў гэтым сэрцы хопіць на ўсіх!
І здарыцца іншы цуд – у вашых сэрцах, без сумневу, стане больш дабрыні. А яшчэ вы будзеце ўспамінаць з любоўю сваіх гадаванцаў, якія засталіся дома, а потым абавязкова ім раскажаце пра адважнага Бенджаміна!

Кампазітар Аляксандр Стракалаў. Аранжаванне Віктара Нарэйкі. Балетмайстар Ірына Анціпава. Рэжысёр-пастаноўшчык Анатоль Слюсарэнка. Мастак-пастаноўшчык Аляксандр Малыгін, заслужаны дзеяч мастацтваў РФ.
У спектаклі занятыя: Уладзімір Мурашкін (Бенджамін), Марыя Максімава / Ульяна Кавалерава (Пепсі), Андрэй Саўчанкаў (Леапольд), Алеся Македонская (Соня), Раман Новак (Боб), Зміцер Нянахаў / Уладзімір Мурашкін (Доб), Ілля Бяззубы / Мікіта Тышчанка (Рэкс), Крысціна Корзнікава (Плюшка), Алена Дзігіна, Ірына Нікіфарава, Алег Чыганов, Расім Багапав, Вольга Іванова (Сабакаловы), Юлія Растапчына, Юлія Філіпава (Пацукі).

Прэм'ера адбылася 21 снежня 2019 года. Працягласць спектакля – 50 хвілін без антракту. Узроставае абмежаванне – 6+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі на спектаклі Бранскага тэатра можна набыць у касе тэатра.
Рэжым працы касы:
панядзелак-нядзеля – з 10:00 да 19:00,
перапынкі на абед – 12:00-12:30, 15:30-16:00.
Каса працуе без выходных.
Тэлефон у Віцебску (+375 212) 62-63-81.


















Добавить комментарий