КАРОЛЬ ГУМАРЫСТЫЧНАГА ЖАНРУ ЯФІМ ШЫФРЫН У ВІЦЕБСКУ!

11 кастрычніка (19:00) на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра з юбілейным канцэртам выступіць Яфім Шыфрын! Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады, уладальнік Прэміі «Залаты Астап» і «Кубка Аркадзя Райкіна». Акцёр, рэжысёр, спявак, стваральнік і мастацкі кіраўнік уласнага «Шыфрын-Тэатра», з праграмай гумарыстычных маналогаў, ці, як ён іх часам кліча — Шыфрынізмаў. Гэта ад артыста. Ад гледачоў — смех, кветкі, усмешкі, добры настрой і бурныя апладысменты. Без гэтага традыцыйнага набору ён са сцэны адпушчаны не будзе.
Яфім Шыфрын – без перабольшання кароль жанру. Ён адзін з рэдкіх гумарыстаў, што не страціў здольнасць сваім сольным выступам «трымаць» залу на працягу ўсяго канцэрта. Спектаклі Шыфрына заўсёды заставаліся разумнымі, глыбокімі і добрымі. Кожная мініяцюра – гэта асобны закончаны монаспектакль. Шыфрын – бастыён мастацкага густу на эстрадзе. За што і любімы літаральна ўсімі, з кім сутыкаецца ў жыцці.
Дасягнуць вышынь у творчасці Шыфрыну дапамагла цудоўная адукацыя. Ён вучыўся на філалагічным факультэце Латвійскага ўніверсітэта, скончыў эстраднае аддзяленне Дзяржаўнага вучылішча цыркавога і эстраднага мастацтва (курс Рамана Вікцюка), скончыў факультэт рэжысёраў эстрады ў ГІТІСе.
Чалавек выдатнай энергіі, ён паспявае ўсе: іграць у тэатры адну прэм'еру за другой, здымацца ў тэлесерыялах і поўнаметражным кіно, даваць сольныя канцэрты, пісаць кнігі, займацца бодыбілдынгам, весці блог і жывы часопіс і шмат што іншае. Яфім Шыфрын напісаў тры кнігі. У 1994 годзе ў сааўтарстве з Георгіем Вірэнам ён выпусціў «Тэатр імя мяне». У 1997 годзе з-пад яго пяра выйшаў рукапіс «Асабістая справа Яфіма Шыфрына», а ў 2010 годзе чытачы ўбачылі кнігу «Цячэ рака Лета».
Да Беларусі ў Шыфрына асаблівыя адносіны. У Аршанскім і Горацкім раёнах нарадзіліся яго бацька і мама, у Віцебску і Оршы яны вучыліся, у Оршы пазнаёміліся. У Оршы ў 1939 годзе бацька Шыфрына быў арыштаваны як польскі шпіён і сасланы на Магадан. Туды ж за ім з'ехала тады яшчэ яго нявеста. У сакавіку 1956 года ў Нексікане Магаданскай вобласці нарадзіўся Яфім, у кастрычніку 1956-га бацька быў рэабілітаваны.
У 2021 годзе канцэртны тур прысвечаны 65-годдзю артыста. Пяць год таму ў юбілейным туры ён сустрэўся з гледачамі на 47 канцэртах у 42 гарадах.
Канцэрт ідзе на рускай мове.
Білеты на юбілейны канцэрт Яфіма Шыфрына –
у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.
Запрашаем!
Добавить комментарий