«КАРА-ЦІЦІ-КАРА» НА ФЕСТЫВАЛІ «ЛЮБОВЬ, ЧТО ДВИЖЕТ СОЛНЦА И СВЕТИЛА»

22.05.2026

24 мая Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатра імя Якуба Коласа прымае ўдзел ў X Міжнародным тэатральным фестывалі «ЛЮБОВЬ, ЧТО ДВИЖЕТ СОЛНЦА И СВЕТИЛА», які праводзіцца ў расійскім Навашахцінску. Арганізатар фестывалю - Навашахцінскі драматычны тэатр імя народнага артыста СССР Міхаіла Ільіча Бушнова пры падтрымцы Прэзідэнцкага фонду культурных ініцыятыў, урада і міністэрства культуры Растоўскай вобласці, Растоўскага рэгіянальнага аддзялення Саюза тэатральных дзеячаў РФ, адміністрацыі і аддзела культуры і спорту горада Навашахцінска.

Сёлета коласаўцы пакажуць на фестывалі драму-пераасэнсаванне «КАРА-ЦІЦІ-КАРА» («УДОВІН ПАРАХОД») па п'есе І.Грэкавай, П.Лунгіна «Удовін параход». Рэжысёр-пастаноўшчык Канстанцін Ганчароў. Мастак-пастаноўшчык Святлана Макаранка. Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака.

   

Коласаўскі тэатр ужо добра ведаюць на фестывалі ў Навашахцінску.

У 2023 год дыпломам «Лепшы акцёрскі дуэт» у спектаклі «Гульня ў джын» Д.Л.Коўбэрна ўзнагароджаныя артысты Анжаліка Баркоўская (Фонсія Дорсі) і Пятро Ламан (Уэлер Марцін), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны.

У 2025 годзе спектакль «Дзеці. Вёрсты» ўзнагароджаны дыпломам «Прыз глядацкіх сімпатый». Раіса Грыбовіч, выканаўца ролі Кабеты, адзначаная дыпломам імя народнага артыста СССР М.І.Бушнова «За лепшую жаночую ролю». Спецыяльнымі дыпломамі журы фестывалю «За высокую місію служэння тэатру» ўзнагароджаныя Раіса Грыбовіч і Генадзь Гайдук, выканаўца ролі Станцыйнага наглядчыка, уладальнік медаля Францыска Скарыны.

Зычым поспехаў коласаўцам і ў гэтым годзе!

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X