КАНСТАНЦІН ГАНЧАРОЎ - НОВЫ МАСТАЦКІ КІРАЎНІК НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА імя ЯКУБА КОЛАСА

 

11 верасня на агульным сходзе калектыву Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа дырэктар тэатра Юлія Аляксандраўна Харкевіч прадставіла новага мастацкага кіраўніка Канстанціна Ігаравіча Ганчарова. Пажадала яму поспехаў і далейшага перспектыўнага творчага развіцця на нацыянальнай сцэне аднаго са старэйшых беларускіх тэатраў.

У 2008 годзе Канстанцін Ганчароў закончыў Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў, у 2016 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Працаваў у розных установах культуры і адукацыі, прымаў актыўны ўдзел у віцебскім гарадскім конкурсе «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр», арганізатарам якога з’яўляецца тэатр імя Якуба Коласа. З 2022 года працуе ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў выкладчыкам цыклавой камісіі рэжысуры і майстэрства акцёра. У 2023 годзе Канстанцін Ганчароў паставіў на вялікай сцэне тэатра імя Якуба Коласа драму «Выбар» па п’есе А.Дударава, у 2024-м – ваенную драму «Сотнікаў» паводле аднайменнай аповесці В.Быкава.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X