«КАЛІСЬ ГЛЯДЗЕЎ НА СОНЦА Я…» – У ЭФІРЫ ТЭЛЕРАДЫЁКАНАЛА «ВІЦЕБСК»

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» працягвае па суботах трансляцыю спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. 6 чэрвеня, а 19-й гадзіне, адбудзецца паказ спектакля «Калісь глядзеў на сонца я…» .

Прэм’ера адбылася 8 лютага 2017 года.

Спектакль быў прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, класіка роднай літаратуры Максіма Багдановіча. Коласаўскі тэатр шчыра далучаецца да шанавання гэтага Паэта, Чалавека, Беларуса.

Багдановіч пражыў крыху болей за 25 год, але паспеў зрабіць самае важнае – закласці зерне беларускасці, якое і зараз жыве ў нашых сэрцах. Ён быў адным з тых Праметэяў, які прынёс беларусам агонь разумення сябе як нацыі, любові і павагі да сваёй мовы, незалежнае адчуванне годнасці за матчыну песню.

У пастаноўцы «Калісь глядзеў на сонца я...» коласаўцы распавядаюць, якім у іх разуменні быў гэты годны творца, які верыў, што беларусы здольныя праз уласныя сродкі – мову, свядомасць, адкрытасць пачуццяў – зразумець гэты свет, данесці да яго сваё бачанне існага. Вы пачуеце вершы і роздумы Максіма Багдановіча, зможаце далучыцца да яго духоўнай моцы, тонкасці адчування і ўспрымання Сусвету. Прагучаць песні на яго вершы, дзе кожнае слова як іскрынка, якая можа распаліць цэлае вогнішча.

Спектакль суправаджаецца відэазапісам прыроднай прыгажосці Беларусі, сучаснымі вядомымі на ўвесь свет гістарычнымі краявідамі.

Сцэнар і пастаноўка – СВЯТЛАНА ЖУКОЎСКАЯ, НАТАЛЛЯ АЛАДКА. Мастак-пастаноўшчык ЮЛІЯ КАРЫМАВА. Музыка і музычнае афармленне АЛЯКСАНДРА КРЫШТАФОВІЧА. Пластыка СЯРГЕЯ ТАЎКАЧА. Музычнае суправаджэнне – АЛЕНА ПАРФЁНАВА.

У ролі Максіма Багдановіча – ЯЎГЕН ЛУК'ЯНАЎ.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка