ХРЫСТОС ПРЫЗЯМЛІЎСЯ Ў ГАРОДНІ» – У ЭФІРЫ ТЭЛЕРАДЫЁКАНАЛА «ВІЦЕБСК»

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» працягвае па суботах трансляцыю спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

4 ліпеня, а 19-й гадзіне, адбудзецца паказ драмы   «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча. 

Прэм’ера адбылася 8 верасня 2013 года.

Кожны твор Уладзіміра Караткевіча – гэта чароўная сумесь глыбокага рамантызму, велічнасці гісторыі і трапнага, сакавітага гумару. Спектакль «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» захаваў гэтыя якасці і прапануе гледачу вандроўку ў свет узнёслай беларускасці, якой падчас не стае сёння.

У сярэдзіне XVI стагоддзя беларускі шкаляр Юрась Братчык ступае на шлях барацьбы са сквапнасцю і зайздрасцю, здрадай і забойствам, жорскасцю і глупствам. Народны Хрыстос кахае, стварае «цуды», аддана любіць сваю Радзіму, змучаную і абрабаваную. У пратэсце супраць несправядлівасці за ім ідуць людзі: «… хто б ты ні быў, ты з намі ў адну дуду дзьмеш, аднолькавыя поршні носіш, галадаеш як мы. Даў ты нам хлеб. І яшчэ… даў ты нам веру… Павінен быў ты прыйсці!».

З махляра Юрась Братчык ператвараецца ў мысляра, пакутніка, праўдашукальніка. І спасцігае непахісную ісціну: «…умацуйся ў мужнасці сваёй, сурова сей пасеў свой, не давай яго затаптаць, не спадзявайся, што лёгка аддадуць праўду. Чакай кожную хвіліну бойкі і плахі. Вось - вера. А іншай няма».

Інсцэніроўка, пастаноўка і сцэнаграфія Міхася КРАСНАБАЕВА.

Кампазітар Сяргей КАРТЭС.

Касцюмы Святланы МАКАРАНКА.

Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА. 
У спектаклі занятыя: Дзмітрый КАВАЛЕНКА (ЮРАСЬ БРАТЧЫК), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор ШАЦЬКО (Лотр, кардынал),  заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар ДАШКЕВІЧ (Балвановіч, мітрапаліт), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь  Георгій ЛОЙКА (ФЛАРЫЯН БАСЯЦКІ, мніх, каплан дамініканаў), народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Тадэвуш КОКШТЫС ( Юстын, бурімістр), Раман САЛАЎЁЎ (Цыкмун Жаба), Наталля САЛАМАХА-КОНАНАВА, Алена ШАРЭПЧАНКА (Марына Кравец), Юлія КРАШЭЎСКАЯ (Анэя), Яўген ЛУК'ЯНАЎ (Раввуні. яўрэй),  Пятро ЛАМАН (Багдан Роскаш),  Яўген БЕРАСНЕЎ (Жарнакрут, ліцадзей), Юрась ЦВІРКА  (Карніла, тысячнік), Генадзь ГАЙДУК (Зянон, селянін), Аляксандр БАЗУК (Вястун, каваль),  заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў ГРУШОЎ (Вус, ювелір),  Арцём БЛАХІН (Хлебнік),  Арцём ГЕРАК (Хлебнік),  Вадзім АСВЯЦІНСКІ (Іллюк, гадарскі прарок), Цімур ЖУСУПАЎ (Мурза), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тамара СКВАРЦОВА (Ігумення),  Уладзіслаў ЖУРАЎЛЁЎ (Пісар, ён жа ганец).

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка