ГУКААПЕРАТАР ТЭАТРА АКСАНА ДЗМІТРЫЕЎНА КУЧЫНСКАЯ АДЗНАЧАЕ ЮБІЛЕЙНУЮ ДАТУ
17.09.2025
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
віншуе гукааператара Аксану Дзмітрыеўну Кучынскую
з юбілейнай датай – 55-годдзем з дня нараджэння!
Аксана Дзмітрыеўна на працягу амаль 27 год служыць на карысць Коласаўскага тэатра. Зарэкамендавала сябе старанным, дысцыплінаваным работнікам, чулым, уважлівым чалавекам, што карыстаецца аўтарытэтам сярод калег.
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ад усяе душы віншуе шаноўную Аксану Дзмітрыеўну з юбілейнай датай і зычыць ёй моцнага здароўя, заўсёды пазітыўнага настрою! Каб у доме заўсёды было светла, утульна! Поспехаў ва ўсіх распачынаннях, шмат радасці, смеху і дабрыні! Хай мары спраўдзяцца, а блізкія людзі і калегі будуць зычлівымі!
Гады бягуць няспыннай чарадою,
Змяняюць зіму на вясну,
Адносяць з талаю вадою
Жыцця старонку не адну.
І тым не менш, няма падстаў
Для смутку ці расчаравання,
Бо за плячыма – столькі спраў,
Дарог, здабыткаў і кахання.
Жадаем з радаснай нагоды
Здароўе мець, узнёслым быць,
Жадаем шчырасці і згоды,
Да 100 гадоў у шчасці жыць.


















Добавить комментарий