ГРОДНА – ВІЦЕБСК: АБМЕННЫЯ ГАСТРОЛІ

27 кастрыніка Гродзенскі абласны драматычны тэатр адкрывае гастролі ў Віцебску спектаклем «Нараджэнне» паводле камедыі сучаснага расійскага драматурга Аляксея Слапоўскага. Рэжысёр-пастаноўшчык – Генадзь Мушперт, дарэчы, былы коласавец.

Месца дзеяння спектакля – крыху незвычайнае, гэта радзільны дом. Спектакль распавядае гісторыі некалькіх цяжарных жанчын, але ў цэнтры застаецца адна сям’я. Дакладней, яшчэ не сям’я і… Глядзіце і зразумееце самі.

Другая пастаноўка, якой імкнуцца ўразіць Віцебск гарадзенскія акцёры, – таксама камедыя. Спектакль «Гэтыя вольныя мятлікі» Леанарда Герша – пра каханне. Рэжысёр-пастаноўшчык – Сяргей Курыленка.

Ён і яна – маладыя і таленавітыя. Ён марыць стаць вялікім рок-музыканам, яна бачыць сябе ў будучым вядомай актрысай. Абодвум абрыдла сумнае правінцыйнае жыццё, яны мараць скарыць Нью-Йорк. Па законах жанру паміж імі ўзнікае каханне. Але жыццё, у адрозненне ад галівудскіх фільмаў, не надта шчодрае на хэпі-энды. Але, можа быць, у герояў яшчэ ёсць надзея стаць «вольнымі, як мятлікі»?

Амаль адначасова, з 28 па 31 кастрычніка, у Гродне пройдуць абменныя гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Віцебскія артысты прэзентуюць спектаклі «Дажыць да прэм’еры» Мікалая Рудкоўскага, «Што баліць?» Лявона Агулянскага, а для юных гледачоў – казка-гульня «Як воўк мамай быў» Васіля Ткачова.

ПРЫХОДЗЬТЕ Ў ТЭАТР!

САЧЫЦЕ ЗА АФІШАЙ!

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X