ГЛЯДАЧ ВЕДАЕ і ЛЮБІЦЬ ЯЕ

Больш за 70 яскравых вобразаў – буйных і эпізадычных – створана вядучым майстрам сцэны Раісай Сцяпанаўнай Грыбовіч за 33 гады работы ў коласаўскім тэатры. Сярод іх такі вядомыя і ўпадабаныя гледачом ролі, як Мальвіна ў «Несцерцы» В.Вольскага, Лайма ў «Клеменсе» К.Саі, Мар’я Антонаўна ў «Рэвізоры» М.Гогаля, Куліна і Даміцэля ў «Залётах» В.Дуніна-Марцінкевіча, Канатная балерына з «Цырка Шардам» Д.Хармса, Гэнендэль з «Тайбелэ і яе дэмана» І.Б.Зінгера, І.Фрыдмана, Наіна з «Руслана і Людмілы» А.Пушкіна, Ураге з «Тузоў» У.Відмера, Прастакова з «Недарасці» Д.Фанвізіна, Проня Пракопаўна з камедыі «За двума зайцамі» М.Старыцкага, Шаблова з «Позняга кахання» і Глумава з «Мудрацоў» А.Астроўскага, Маці Дзімона з «Ліфта» Ю.Чарняўскай, Бернарда з «Дома Бернарды Альбы» Ф.Г.Лоркі… І гэты спіс можна яшчэ доўга працягваць.

Мы наўмысна назвалі самыя яскравыя, самыя знакавыя вобразы. Яны сапраўды разнапланавыя, сярод іх і гратэскава-сатырычныя, і камедыйна-бытавыя, і драматычныя, і казачныя. Яе творчае аблічча нельга абмежаваць рамкамі нейкага вузкага амплуа.У кожную сваю работу Раіса Сцяпанаўна прыўносіць свой асабісты жыццёвы досвед, свае перажыванні, свае трывогі і расчараванні, свае радасці, адным словам, часцінку сваёй душы.Без гэтага, лічыць, немагчыма працаваць на сцэне, немагчыма быць сапраўдным творцам.

Глядач ведае гэтае імя, з задавальненнем прыходзіць на спектаклі з яе ўдзелам. І гэта адбываецца не толькі дзякуючы цікавым ролям. Папулярнасць актрысы сярод самай шырокай аўдыторыі абумоўлена і той вялікай работай, якую вядзе Раіса Сцяпанаўна ў горадзе, прапагандуючы сцэнічнае мастацтва, узвышаючы імідж коласаўскага тэатра. Гэта і шматлікія творчыя сустрэчы з гледачом у навучальных установах, бібліятэках, і выступы з добрай беларускай песняй, сакавітым народным гумарам на розных імпрэзах, выставах, кірмашах, якія ладзяцца ў горадзе. Цягам многіх гадоў Раіса Грыбовіч з’яўляецца вядучай шматлікіх канцэртаў і розных святаў, што ладзяцца ў гістарычна-культурным комплексе «Залатое кола Віцебска «Дзвіна». Нездарма ж яна была тытулавана ганаровым званнем «Чалавек года Віцебшчыны-2009».

1 студзеня 2016 года на асабістым календары актрысы шаноўная дата заблішчэла дзвюма пяцёркамі.
Мы віншуем Раісу Сцяпанаўну з днём нараджэння,
і ад імя ўсіх калег і ўлюбёных гледачоў жадаем
моцнага здароўя, жыццёвага аптымізму і новых цікавых роляў.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка