«ГІСТОРЫЯ КАХАННЯ». ПРЭМ’ЕРА АДБУДЗЕЦЦА НАПАЧАТКУ НОВАГА СЕЗОНА

У Коласаўскім тэатры ідуць рэпетыцыі новага спектакля. Гэта меладрама паводле вядомай аповесці амерыканскага пісьменніка і кінасцэнарыста Эрыка Сігала «Гісторыя кахання». Прэм’ера адбудзецца 5 верасня 2021 года, а 18-й гадзіне.

Гэта гісторыя пра шчырае і сапраўднае каханне. Пра спачуванне, разуменне, дапамогу блізкаму чалавеку. Пра здольнасць ахвяраваць дзеля высокага пачуцця.

У цэнтры падзей - кранальнае і трагічнае каханне Олівера Барэта і Джэніфер Кавілеры. Ён – паспяховы студэнт з Гарварда, будучы юрыст, імкнецца пазбавіцца ад уплыву бацькі-мільянера і стаць самастойным. Яна – дачка беднага італьянскага эмігранта, таленавітая перспектыўная навучэнка музычнага каледжа, разумная, наравістая. На жаль, на іх шляху ўзнікае шмат перашкод: і нязгода заможнага бацькі Олівера на шлюб закаханых, і далейшыя матэрыяльныя нястачы... Але самае моцнае выпрабаванне лёсу чакала іх наперадзе...

Над сцэнічнай версіяй папулярнага літаратурнага хіта працуе рэжысёр-пастаноўшчык, заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрый Пахомаў. Ён жа з’яўляецца аўтарам інсцэніроўкі і музычнага афармлення. Віцебскія гледачы добра ведаюць яго пастаноўкі, ён стала супрацоўнічае з Коласаўскім тэатрам з 1997 года. Вялікай папулярнасцю ў гледача карысталіся яго пастаноўкі «Утаймаванне наравістай» У.Шэкспіра, «Чума на вашы дзве сям’і» і «Памінальная малітва» Р.Горына, «Ён. Яна. Акно. Нябожчык» Р.Куні, «Дарослыя дзеці» Л.Герша, «Яшчэ раз пра каханне» паводле В.Шукшына, «Смешныя людзі» паводле А.Чэхава, «Шлюб па-італьянску» Э.дэ Філіпа і іншыя.

Сцэнограф і аўтар касцюмаў - вядомы тэатральны мастак з Санкт-Пецярбурга Андрэй Пронін. У коласаўцаў ён афармляў спектаклі «Касатка» А.Талстога, «Непаразуменне» А.Камю, «Дзядзя Ваня» і «Вішнёвы сад» А.Чэхава, «І паміраючы дрэвы стаяць» А.Касоны, «О-ля-ля» М.Камалеці і іншыя.

Харэаграфія Дзіяны Юрчанка. Пераклала інсцэніроўку на беларускую мову Святлана Дашкевіч.

У спектаклі занятыя артысты: Аляксандр Казлоў (Олівер Бэрэт), Дар’я Французава (Джэніфер Кавілеры), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка (Бацька Олівера), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна (Элісан, маці Олівера), Юрась Цвірка (Філ Кавілеры, бацька Джэніфер), Арцём Герак (Райманд Стрэтан, сябра Олівера), Антон Бараноўскі (Прыяцель у інтэрнаце), Святлана Сухадолава (Флорэнс, служанка ў Бэрэтаў; Сакратарка), заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Дырэктар каледжа), Настасся Веранёва (Дзяўчына ў бібліятэцы), Вадзім Асвяцінскі (Капелан у царкве), Цімур Жусупаў (Доктар), Ксенія Камінская (Медсястра), Тамара Краснабаева-Чарняк (Танцорка).

Твор, напісаны ў 70-я гады XX стагоддзя, гучыць востра і актуальна менавіта сёння, калі ў адносінах людзей стала больш цынізму і разліку. Усе імкнуцца да забяспечанасці, багацця і разам з тым мараць пра тонкія адчуванні. Дарэчы, у 1970 годзе кніга «Гісторыя кахання» стала бестселерам. Яна выйшла накладам у 30 мільёнаў асобнікаў і была перакладзена на 33 мовы розных народаў свету. Аднайменны фільм стаў лідэрам пракату 1971 года. За сцэнар гэтай стужкі пісьменнік атрымаў прэмію «Залаты глобус».

Чакаем вас у тэатры 5 верасня 2021 года (18:00)
на прэм’еры меладрамы «Гісторыя кахання»!

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by!

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
          

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка