«ГЭТА ЎСЁ ЯНА» НАЗВАНЫ «ЛЕПШЫМ СПЕКТАКЛЕМ» ФЕСТЫВАЛЯ «АРТОКРАИНА»

Падведзены вынікі VII Міжнароднага фестывалю камерных тэатраў і спектакляў малых формаў «АртОкраина», які праходзіў з 1 па 10 снежня 2016 года ў расійскім Санкт-Пецярбургу. Па меркаванні журы пастаноўка «Гэта ўсё яна» Андрэя Іванова, паказаная 2 снежня, названая «Лепшым спектаклем» фестывалю.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Марчанка. Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур. Музычнае афармленне – Аляксандр Крыштафовіч. Ролі выконвалі заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (Маці, яна ж Тофі), Раман Салаўёў (Сын), Арцём Герак (Таўэрскі Крумкач).
Коласаўскі тэатр шчыра рады гэтай перамозе, напрыканцы юбілейнага года! Жадаем усім творцам – неўтаймоўнага натхнення, сцэнічных поспехаў і вернасці свайму шляху!
Добавить комментарий