ГАСТРОЛІ «ПЕЦЯРБУРГСКАЙ АПЕРЭТЫ». МУЗЫЧНЫ СПЕКТАКЛЬ «ТРУФАЛЬДЗІНА З БЕРГАМА»

1 кастрычніка (19:00) на коласаўскай сцэне выступяць артысты тэатра з расійскага горада на Няве «Пецярбургская аперэта». Яны пакажуць мюзікл Аляксандра Колкера «Труфальдзіна з Бергама» паводле знакамітай камедыі Карла Гальдоні «Слуга двух гаспадароў».

Цудоўныя і знаёмыя з дзяцінства, дзякуючы аднайменнаму фільму, мелодыі, перанясуць вас на час у чароўную Венецыю – горад закаханых, горад карнавалаў.

«Яшчэ ніхто не мог служыць двум гаспадарам адначасова!» Спрытны і вёрткі шэльма Труфальдзіна з лёгкасцю аспрэчвае гэта ў бліскучай музычнай камедыі пецярбургскага кампазітара Аляксандра Колкера. Чароўны махляр умудраецца з выгодай для сваёй кішэні ўладкаваць асабістае шчасце сваіх спадароў, ды яшчэ і ўласнае. Любоў, інтрыгі, дуэлі, запальныя танцы, вытанчаны гумар і цудоўны вакал – у мюзікле «Труфальдзіна з Бергама».

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Сяргей Шалагін. Мастак – Алег Малчанаў.

У спектаклі занятыя: заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Сяргей Шалагін, Ягор Сігаеў, Станіслаў Мазгавы, Крысціна Рагіль, Ганна Вароніна, Валерый Сталяроў, Марыя Малькова, Алена Таццянок, Сяргей Ларыёнаў, Алена Пянюгіна.

Спектакль ідзе на рускай мове. Узроставае абмежаванне 12+.

Білеты можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
альбо на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка