ГАСТРОЛІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ. ЗАХАПЛЯЛЬНАЯ КАМЕДЫЯ ПРА ЦЕШЧУ І ЗЯЦЯ

11 лютага, а 19-й гадзіне, на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Міжнароднага тэатральнага цэнтра «Антракт» (Санкт-Пецярбург, Расія). Вы ўбачыце сучасную камедыю «Цешча шлюбу не перашкода» ў выкананні папулярных расійскіх артыстаў.

П’еса Ліліі Моцар распавядае пра даволі звыклую сітуацыю: у сям'і паміж мужам і жонкай з'явілася некаторае раздражненне і халоднасць пачуццяў. Муж марыць пра хатнюю ўтульнасць, баршчы і парадак, а жонка – пра мастацтва. Баршчы варыць не збіраецца, а прыбірацца проста не ўмее. Сямейнае шчасце пад пагрозай, бо муж можа пайсці да іншай.

Але тут на дапамогу прыходзіць мама жонкі – Цешча, у якой ёсць мудрагелісты план, як прымусіць зяця застацца ў сям'і, прытым з пачуццём віны на ўсё астатняе жыццё.

Што прыдумала прадпрымальная Цешча, вы зможаце ўбачыць у вельмі смешнай музычнай камедыі. Будзе вельмі інтрыгоўна і весела.

Рэжысёр Раман Камхен. Харэограф Аксана Баранава. Сцэнограф Вольга Цімчанка.

Ролі выконваюць заслужаная артыстка Расіі Любоў Каняева, Таццяна Бяляева, Аляксандр Волкаў, Дзяніс Партноў.

Спектакль ідзе на рускай мове.

Узроставае абмежаванне - 16+.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Чакаем вас у тэатры!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка