ГАСТРОЛІ МІНСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА. КАМЕДЫЯ «ЛЮБОВЬ. СОБАКА@.ТОЧКА.RU»

4 снежня на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра адбудуцца гастролі Мінскага абласнога драматычнага тэатра.

Дарослага віцебскага гледача госці з Маладзечна запрашаюць на камедыю «Любовь. Собака@.Точка.ru» па п’есе Лявона Агулянскага.

Вядома, што віртуальнае жыццё не заменіць рэальнае. Там, на іншым канцы Інтэрнэту – Чалавек з сапраўднай нудой, сапраўдным болем, сапраўднай смагай кахання… Ён – рускамоўны замежнік, Яна – турыстка з Масквы. Яны пазнаёміліся ў сеціве, пагутарылі і вырашылі перайсці да рэальных зносін. Гледачы спектакля стануць сведкамі пацешных і адначасна чуллівых узаемных пошукаў «адрозненняў». Хоць жанр і абазначаны як камедыя, але спектакль напоўнены лірызмам і адчувальнасцю, якіх так не стае ў сённяшнім свеце.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Валерый Анісенка.
Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Жыгур.
Музыка Аркадзя Хаслаўскага.
Пластыка Дзіяны Юрчанка.

Ролі выконваюць Людміла Рошчына і Сяргей Карзей.

Прэм’ера – 24 лістапада 2018 года.

Працягласць – 2 гадзіны.
Спектакль ідзе на рускай мове.

Квіткі можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
і на сайце kvitki.by.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка