ГАСТРОЛІ КАМЕРНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ

5 і 6 сакавіка на коласаўскай сцэне адбудуцца гастролі Камернага драматычнага тэатра (г.Мінск). Госці пакажуць два спектаклі. Па жанру – гэта камедыі становішчаў.
5 сакавіка (18:00) увазе віцебскіх гледачоў камедыя англійскага драматурга Робіна Хоўдана «ШЫКОЎНАЕ ВЯСЕЛЛЕ».
Пагадзіцеся, што самы важны дзень у жыцці кожнага чалавека — гэта яго шыкоўнае вяселле.
Вось і галоўны герой быў упэўнены ў гэтым роўна да таго моманту, пакуль у дзень вяселля не прачнуўся поруч з незнаёмай аголенай дзяўчынай. Вось-вось павінна прыйсці нявеста і іншыя госці, а ён абсалютна нічога не помніць! Як выратаваць яго шыкоўнае вяселле? На дапамогу няўдачліваму жаніху прыходзіць шафер, яго дзяўчына і нават пакаёўка. Але галоўны герой і ўявіць не мог, якія сакрэты хаваюць іншыя госці шыкоўнага вяселля.
Пераклад з англійскай Валянціна Хітраво-Шмырова. Рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Башава.
Узроставае абмежаванне - 18+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі - у касе тэатра (тэл. 62-63-81) альбо на сайце kvitki.by.
6 сакавіка (18:00) - яшчэ адна камедыя сучаснага англійскага драматурга Рэя Куні «КЛІНІКА».
У прадчуванні свята ў цэнтральнай лонданскай клініцы пануе мітусня. Галоўны герой Дэвід Морцімер — вядучы неўролаг буйнога лонданскага шпіталя, праз гадзіну яму трэба рабіць важны, вырашальны для кар'еры даклад на міжнароднай медыцынскай канферэнцыі, але тут на яго галаву «звальваецца» былая каханка і паведамляе яму, што ў іх ёсць агульны 18-гадовы сын і ён жадае пазнаёміцца з бацькам. Катастрофа! Трэба тэрмінова шукаць выйсце з гэтай сітуацыі. Каб не загрымець у паліцыю, захаваць шлюб, сяброў, службовае становішча і кар'еру — герой вымушаны бясконца выкручвацца! Увогуле — поўная клініка!
Папулярны англійскі драматург-камедыёграф Рэй Куні спецыялізуецца на забаўляльных камедыях. Поспех пастановак па яго п'есах прадказальны — драматург па-майстэрску яднае сюжэтныя анекдатычныя хітраспляценні з розыгрышамі і жартамі. Займальная і захапляльная гісторыя дорыць гледачам зарад дадатных эмоцый і новыя яркія ўражанні.
Пераклад і сцэнічная рэдакцыя Міхаіла Мішына. Рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Башава.
Узроставае абмежаванне - 12+. Спектакль ідзе на рускай мове.
Квіткі - у касе тэатра (тэл. 62-63-81) альбо на сайце kvitki.by.
Чакаем вас у тэатры!
Добавить комментарий