ГАСТРАЛЁРЫ З МІНСКАГА АБЛАСНОГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА

29-30 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбудуцца гастролі Мінскага абласнога драматычнага тэатра з горада Маладзечна. Нашыя калектывы звязваюць даўнія творчыя стасункі. Госці са сталічнай вобласці пакажуць у Віцебску два спектаклі для дарослых.

 

29 лістапада, 19.00

16+

Радыён Аўчыннікаў

НЕКАЛЬКІ ПРАЛЁТАЎ УВЕРХ

Трагікамедыя на 2-е дзеі

НАБЫЦЬ КВІТОК

Аўтар трагікамедыі - вядомы расійскі акцёр Радыён Аўчыннікаў. Па сюжэце галоўны герой, паспяховы тэлевядучы і прадзюсар Кірыла Цандлер вяртаецца дадому напярэдадні Новага года і даведваецца, што ад яго сышла жонка. Ах, так! Ён выцягвае святочны стол непасрэдна на лесвічную пляцоўку, каб адсвяткаваць навагоднюю ноч у кампаніі двух камфартабельных ліфтаў без усякай чалавечай прысутнасці, толькі сам-насам са сваімі думкамі. Але ўсё атрымалася па-іншаму! Знайшліся персанажы, у тым ліку і традыцыйны Дзед Мароз, якія забяспечылі яму незабыўную навагоднюю сустрэчу!

Паставіў спектакль Дзяніс Нупрэйчык. Сцэнаграфію прыдумаў Яўген Волкаў. Касцюмы Наталлі Дудчанка. Пластыка Алены Рахмангулавай.

Спектакль ідзе на рускай мове.

 

30 лістапада, 19.00

16+

Самэрсэт Моэм

ВЕРНАЯ ЖОНКА

Камедыя на 2-е дзеі

НАБЫЦЬ КВІТОК

Знакаміты англійскі пісьменнік і драматург Сомэрсэт Моэм вядомы свету ў першую чаргу па рамане «Тэатр» і знятаму па ім аднайменнаму фільму.

Камедыя «Верная жонка» - вясёлая і павучальная гісторыя з жыцця англійскага «сярэдняга класа» пра вытанчаны адказ кабеты на здраду свайго самаўпэўненага мужа, не вельмі абцяжаранага  адданасцю і вернасцю ў адносінах да яе. Спектакь служыць прыкладам адмысловага брытанскага гумару – стрыманага, але вельмі трапнага.

Пераклаў п’есу і ажыццявіў пастаноўку заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Віктар Чэпелеў. Мастак Юрый Саламонаў.

Спектакль ідзе на беларускай мове.

Для самых маленькіх гледачоў артысты з Маладзечна прапануюць спектакль «Кошкі-мышкі» паводле вядомай казкі Аркадзя Хайта «Дзень нараджэння ката Леапольда».

У гэтыя ж дні адбудуцца абменныя гастролі Коласаўскага тэатра ў горадзе Маладзечна. Віцебскія артысты пакажуць камедыі: «Смешныя людзі» паводле аднаактовых п’ес Антона Чэхава і «Перабор» Херберта Бергера. Самыя маленькія гледачы ўбачаць музычную казку «Доктар Айбаліт» паводле кінасцэнарыя Ралана Быкава і Вадзіма Карастылёва.

Сачыце за афішай!

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка