«ЭКСТРАСЭНСЫ». ДВА ДНІ ДА ПРЭМ’ЕРЫ!!!

Тэатральны чэрвень для Віцебска закончыцца прэм’ерай (пара)нармальнай камедыі «Экстрасэнсы» па п’есе расійскага драматурга Рыгора Горына «Феномены».
27 чэрвеня рэжысёр-пастаноўшчык Ірына Цішкевіч і артысты-коласаўцы адкажуць на пытанне: існуюць сапраўдныя экстрасэнсы ці ўсё гэта падман?
Погляд у будучыню. Раскрыццё таямніц мінулага. Чытанне думак на адлегласці. Пошук зніклага па фотаздымку. Яны могуць усё – гэтыя загадкавыя людзі з асаблівымі здольнасцямі, злучаныя з іншым светам і містычнымі сіламі… Мы гатовыя верыць любому экстрасэнсу, абы той дапамог у складанай жыццёвай сітуацыі. Толькі рэальнасць часцей аказваецца іншай: і ў выніку – ні грошай, ні кахання, адны толькі абяцанні ды расчараванні.
А можа, у нас саміх ёсць звышнатуральныя здольнасці, проста мы пра іх не ведаем? Можа, варта больш верыць сваім шчырым адчуванням - і тады здарыцца чаканы цуд?
Квіткі на прэм’ерны паказ спектакля «Экстрасэнсы»
можна набыць у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
або на сайце КВІТКІ.БАЙ.
А таксама паспадзявацца на ўдачу
і прыняць удзел у розыгрышы запрашальных квіткоў у суполцы КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР
у сацыяльнай сетцы УКАНТАКЦЕ.
Розыгрыш заканчваецца 26 чэрвеня, а 12-й гадзіне.
Добавить комментарий