ДЗВЕ ЎЗНАГАРОДЫ НА ТЭАТРАЛЬНЫМ ФЕСТЫВАЛІ «СМАЛЕНСКІ КАЎЧЭГ»

1 кастрычніка Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа прымаў удзел у Міжнародным тэатральным фестывалі «Смаленскі каўчэг: Пераможцы і лаўрэаты мінулых гадоў». Коласаўцы паказвалі спектакль «Ваўкалак» паводле аднайменнага апавядання з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Удзел быў паспяховым!

Па выніках фестывалю ў намінацыі «Лепшая сцэнаграфія» пераможцай аб’яўлена мастак-пастаноўшчык спектакля «Ваўкалак» Юлія Карымава, якая служыць у тэатры мастаком-дэкаратарам.
Спецыяльным прызам прадзюсара фестывалю «За яркае рэжысёрскае ўвасабленне этна-нацыянальных традыцый» узнагароджаная рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Ваўкалак» Ірына Цішкевіч. Яна доўгі час служыла ў Коласаўскім тэатры артысткай і рэжысёрам-пастаноўшчыкам. Зараз працуе выкладчыкам у Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў.

Віншуем пераможцаў і зычым далейшых поспехаў у сцэнічным мастацтве!


















Добавить комментарий