ДЗВЕ ГАДЗІНЫ СМЕХУ і «ХЭПІ-ЭНД». НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ «БЫЛЫХ ЖОНАК НЕ БЫВАЕ»

2 лістапада (19:00) запрашаем віцебскую публіку на камедыю «Былых жонак не бывае» Ліліі Моцар. Яе пакажа тэатральна-канцэртнае агенцтва «Антракт» (г.Санкт-Пецярбург, Расія).
У дамок інтэлігентнай сямейнай пары ўрываецца былая ўлюбёная мужа – Ванэса. Выпадковая сувязь мужа і гэтай напорыстай жанчыны была яшчэ да вяселля з каханай жонкай, але «былую» гэта не спыняе, бо ў яе сталы сын, і ўвальваецца яна ў дом да меркаванага бацькі свайго дзіцяці.
У Ванэсы ёсць мэта – забраць назад з вялікага горада сына ў вёску і ажаніць на вясковай дзяўчыне, ды яшчэ і бацьку прымусіць быць на вяселлі сына, бо татка іх вечны даўжнік.
А можа, Ванэса памкнулася вярнуць «былога» назад? З кім ажэніцца яе сын? Хто, у выніку, яго бацька? Заблытаная гісторыя, поўная непаразуменняў, смешных паваротаў сюжэта скончыцца абсалютна нечакана для гледачоў.
Дзве гадзіны смеху, «хэпі-энд» і добры настрой гледачам гарантаваны.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Раман Камхен. Харэаграфія – Аксана Баранава. У ролях – Дзяніс Партноў, лаўрэат Усерасійскага конкурса артыстаў эстрады і Санкт-Пецярбургаскага адкрытага конкурса «Пецярбургскі ангажэмент» Наталля Лыжына, Марына Алфеева, Анастасія Торшына, Віктар Чапрасаў.
Працягласць спектакля – 2 гадзіны 30 хвілін з антрактам.
Узроставае абмежаванне – 16+.
Спектакль ідзе на рускай мове.
Білеты можна набыць на сайце ў касе тэатра (тэлефон 62-63-81)
альбо на сайтах kvitki.by і 24afisha.by.


















Добавить комментарий