«ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ». ПРЫСВЯЧАЕЦЦА 140-годдзю ЯКУБА КОЛАСА, НАРОДНАГА ПАЭТА БЕЛАРУСІ

 

Сёлета ўвесь беларускі свет адзначае 140-годдзе класіка беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Вядома, і наш тэатр не мог не далучыцца да гэтай знакавай падзеі. 20 і 22 лістапада на камернай сцэне адбудуцца прэм’ерныя паказы спектакля «Дзеці. Вёрсты» паводле творчасці Якуба Коласа. Першыя спектаклі прысвечаныя таксама дню нараджэння тэатра.

Малады драматург Арцём Казюханаў стварыў п’есу паводле вядомых твораў Якуба Коласа – аднаактоўкі «На дарозе жыцця» і трылогіі «На ростанях». Пастаноўку ажыццяўляе малады расійскі рэжысёр Інэс Амамі. Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур. Кампазітар - лаўрэат міжнародных конкурсаў Павел Салдацікаў. Харэограф Сяргей Талкач. Пераклад на беларускую мову Пятра Ламана.

Спектакль распавядае пра лёсы Станцыйнага наглядчыка і Кабеты, якія перасякаюцца  на дарозе жыцця. Зацягнутыя ў кругазварот, у віхуру ўспамінаў, галоўныя героі аб’яднаныя адным пытаннем: куды жыць? Сям’я, пачуццё абавязку, немагчымасць зразумець бліжняга, любоў і самалюбства... Памяць адкрывае напаўзабытыя старонкі жыцця адну за адной. Як малыя, недасведчаныя дзеці, блукаюць героі па сваіх ўспамінах, і, здаецца, што гэта будзе доўжыцца да канца часоў.

Ці змогуць яны нарэшце знайсці свой шлях, пераадолець прымхі і забабоны, здабыць страчанае, пакуль на стала занадта позна?

У спектаклі занятыя: Раіса Грыбовіч / Святлана Жукоўская (Кабета), заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Георгій Лойка / уладальнік медаля Францыска Скарыны Генадзь Гайдук (Станцыйны наглядчык), Антон Бараноўскі / Дзмітрый Філімоненкаў (Васіль, сын Кабеты), Таццяна Рогат / Святлана Сухадолава (Саша, Ганна), Ульяна Ацясава / Ксенія Камінская (Марыя, Дзяўчына), Міхаіл Асанаў / Раман Волат (Круглы; Чэсь, сын Баранкевіча), Дзмітрый Каваленка / Цімур Жусупаў (Саханюк, Святар), Яўген Бераснеў / Максім Ратомскі (Лабановіч, Баранкевіч).

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 30 хвілін. Узроставае абмежаванне – 16+.

Квіткі – у касе тэатра (тэлефон 62-63-81)

і на сайтах kvitki.by i 24afisha.by.

Чакаем вас на прэм’еры!

Пра сувязі Якуба Коласа і Коласаўскага тэатра можна прачытаць у артыкуле «Гісторыя тэатра».

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X