«ДЗЕЦІ. ВЁРСТЫ» НА ФЕСТЫВАЛІ «ЛЮБОВЬ, ЧТО ДВИЖЕТ СОЛНЦЕ И СВЕТИЛА»

16.05.2025

19 мая Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа бярэ ўдзел у IX Міжнародным тэатральным фестывалі «Любовь, что движет солнце и светила», які з 17 па 25 мая праводзіць Навашахцінскі драматычны тэатр імя народнага артыста СССР Міхала Бушнова (Расія). На сцэне гэтага тэатра коласаўцы пакажуць дарогу жыцця ў сямі песнях «Дзеці. Вёрсты» па п'есе А.Казюханова паводле твораў народнага паэта БССР Якуба Коласа.

 

Спектакль, створаны ў лістападзе 2022 года да 140-годдзя з дня народзінаў Якуба Коласа, паставіла Інэс Амамі. Сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Кампазітар Павел Салдацікаў. Харэограф Сяргей Талкач. Пераклаў п'есу на беларускую мову Пятро Ламан, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.

 

У фестывальным паказе возьмуць удзел Раіса Грыбовіч (Кабета), Генадзь Гайдук, уладальнік медаля Францыска Скарыны (Станцыйны наглядчык), Дзмітрый Філімоненкаў (Васіль, сын Кабеты), Святлана Сухадолава (Саша / Ганна), Ульяна Ацясава (Марыя / Дзяўчына), Раман Волат (Круглы / Чэсь, сын Баранкевіча), Цімур Жусупаў (Саханюк / Святар), Яўген Бераснеў (Лабановіч / Баранкевіч).

 

Раней фестываль называўся «Поговорим о любви…». У 2023 году артысты-коласаўцы Пётр Ламан і Анжаліка Баркоўская былі ўзнагароджаныя дыпломам «Лепшы акцёрскі дуэт» у спектаклі «Гульня ў джын» Д.Л.Коўберна.

 

З 2024 года фестываль змяніў назву. У час, калі свет і чалавецтва сутыкаюцца з праблемамі варожасці і неразумення, патрабуюць пошуку надзеі і адзінства, новая назва фестывалю «Любовь, что движет солнце и светила» падкрэслівае ўсёахопную і бясконцую прыроду кахання як галоўнага складніка пераадолення цяжкасцей і стварэння свету. Любоў з'яўляецца неабдымнай часткай чалавека, мае вялікую глыбіню ўплыву на сусветную культуру і чалавечыя каштоўнасці. Любоў пераадольвае межы і эпохі, яднае нас усіх у агульнай шчырасці і дабрыні.

 

Разам з навашахцінскім тэатрам арганізатарамі фестывалю з'яўляюцца ўрад і міністэрства культуры Растоўскай вобласці, Растоўскае абласное аддзяленне Саюза тэатральных дзеячаў РФ, адміністрацыя, аддзел культуры і спорту адміністрацыі горада Навашахцінска. Фестываль праводзіцца на конкурснай аснове ў чатырох гарадах Растоўскай вобласці - Навашахцінску, Таганрогу, Валгадонску і Растове-на-Доне. Спектаклі ацэньваюцца прафесійным журы ў намінацыях: «Лепшы спектакль», «Лепшая рэжысура», «Лепшы акцёрскі ансамбль», «Лепшая мужчынская роля», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая роля другога плану», «Лепшая сцэнаграфія і касцюмы», «Лепшы светлавое рашэнне». Таксама журы можа прысуджаць адмысловыя намінацыі. Прыз глядацкіх сімпатый прысуджае глядацкае журы.

 

Добавить комментарий

Положение
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.

 

АЦАНІЦЕ РАБОТУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА
НА ПАРТАЛЕ
РЭЙТЫНГАВАЙ АЦЭНКІ ЯКАСЦІ АКАЗАННЯ ПАСЛУГ І АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
АРГАНІЗАЦЫЯМІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ З ДАПАМОГАЙ QR-КОДА

  

КОЛАСАЎСКІ ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

          

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

 

           

                    

                    

              

 

 

X