«ДАРОСЛЫЯ ДЗЕЦІ» – У ЭФІРЫ ТЭЛЕРАДЫЁКАНАЛА «ВІЦЕБСК»

Тэлерадыёкампанія «Віцебск» працягвае па суботах трансляцыю спектакляў Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

26 верасня, у 14-00 і 19-30, на тэлеканале «Віцебск» адбудзецца паказ спектакля «Дарослыя дзеці» па п’есе Леанарда Герша «Гэтыя вольныя матылькі». 

Прэм'ера адбылася 30 ліпеня 2017 года.

Гісторыя кахання на дзве дзеі – так пазначаны жанр спектакля. Але гісторыя гэта не столькі пра каханне ў яго звыклым разуменні, колькі пра чалавечае жыццё і складаныя стасункі людзей, чыімі ўчынкамі загадвае Любоў у самых розных праявах.

Ён – звычайны амерыканскі тынэйджар Дональд, які вырашыў пажыць адзін, каб даказаць маці сваю незалежнасць. Яна – яго дзевятнаццацігадовая суседка Джыл, якая паспела выскачыць замуж, а праз шэсць дзён збегчы ад мужа. Яна шалапутная, балбатлівая, неахайная і легкадумная. Марыць стаць актрысай любым спосабам. Яе ідэалы – раскоша, поспех, амбіцыі. Яна жыве па прынцыпу вольнага матылька, задавальняючы толькі свае жаданні, ні на хвіліну не задумваючыся пра іншых.

Гэта спектакль варта паглядзець усёй сям'ёй. Яго стваральнікі звяртаюцца не да ўзроставых, а да вечных праблем: у чым складаецца воля; ці трэба сваёй апекай атачаць дзіця; што з'яўляецца ў жыцці галоўным; як пад напорам жыццёвых няшчасцяў не згубіць шчырасці і дабрыні. Героям спектакля знайсці адказы на ўсе гэтыя пытанні дапамагае Любоў…

Пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя Пахомава. Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка. Харэаграфія Дзіяны Юрчанка.

У спектаклі занятыя заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова (місіс Бэйкер), артысты Раман Салаўёў (Дональд), Анастасія Рэўчанка-Лук’янава (Джыл), Аляксандр Базук (Ральф Осцін).

 

 

 

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка