ДАДАТКОВЫЯ СПЕКТАКЛІ Ў КАСТРЫЧНІКУ

 

Кастрычніцкая афіша Коласаўскага тэатра дапоўнілася двума спектаклямі. Чакаем сваіх любімых гледачоў!

30 кастрычніка (18:00) - на камернай сцэне трагікамедыя «ГУЛЬНЯ Ў ДЖЫН» Дональда Лі Коўбэрна.

Уэлер Марцін (Пятро Ламан) – у мінулым паспяховы бізнесмен, якому здрадзілі партнёры. Фонсія Дорсі (Анжаліка Баркоўская) – супрацоўніца жыллёвай канторы без сярэдняй адукацыі. Яны выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца і бавяць час за гульнёй у карты. У двух супрацьлеглых па характары людзей – усё ў мінулым, і аб’ядноўвае іх толькі адсутнасць будучыні. У нейкі момант няхітрая забава гульнёй у джын, простыя лекі ад маркоты робяцца для іх сэнсам і нават метафарай жыцця. Гульня напаўняецца ўспамінамі і шкадаваннямі пра згубленыя гады, пра тое, што не змаглі знайсці агульную мову з дзецьмі і цяпер вымушаны застацца адно на адно з самімі сабой. Ці змогуць героі адкрыць усе карты? І хто ж выйдзе пераможцам у гэтай тэатральнай партыі – адзінокія людзі або ўсё ж такі іх лёс?

Пераклад на беларускую мову Уладзіміра ДЗЮБЫ. Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя ЖЫГУРА. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра КРЫШТАФОВІЧА.

Прэм’ера – 20 сакавіка 2021 года.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 20 хвілін без антракту.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

31 кастрычніка (18:00) - на камернай сцэне музычна-паэтычны вечар «НЕ ИСКУШАЙ МЕНЯ БЕЗ НУЖДЫ...».

Старадаўні раманс не можа не кранаць, не хваляваць сапраўды чулыя душы. Бо і сам ён споведзь – душэўная, узнёслая. Музычна-паэтычны вечар «Не искушай меня без нужды...» дае магчымасць прыгадаць, быццам упершыню адчуць, хараство старадаўняга класічнага раманса і перлінаў паэтычнага слова.

Каханне – боскі дарунак. Святло, да якога імкнецца кожны. Якая дзівосная падзея адбываецца паміж жанчынай і мужчынам, калі іх вянчае арэол нябеснай любові! І як самотна блукае, не знаходзячы сабе прытулку, душа, пазбаўленая высокага пачуцця... Успаміны маланкава адсылаюць нас у той час, дзе было згублена галоўнае, без чаго немагчыма дыхаць. Дзве жанчыны вяртаюць нас да той мары, да таго ідэалу мужчыны, які, магчыма, яны згубілі ці проста не сустрэлі. Іх успаміны пра мінулае і страчанае даюць спадзяванне на будучае, запэўніваюць, наколькі мы павінны быць беражлівымі і ўважлівымі адно да аднаго.

Пад час вечара гучаць рамансы «Ночь светла», «Я всё ещё люблю», «Утро туманное», «Мой костер», «Не пробуждай воспоминаний», «Не искушай меня без нужды…», аздобленыя вершамі Пушкіна, Баратынскага, Пятраркі, Мусы Джаліля, Уладзіміра Караткевіча…

Сцэнар і пастаноўка Наталлі АЛАДКІ, Святланы ЖУКОЎСКАЙ.
Канцэртмайстар Алена ПАРФЁНАВА.
У вечары прымаюць удзел артысты Наталля АЛАДКА, Святлана ЖУКОЎСКАЯ, Арцём БЛАХІН. Прэм’ера адбылася ў маі 2014 года.

Працягласць спектакля - 1 гадзіна 15 хвілін.

Квіткі - у касе тэатра (тэлефон 62-63-81) і на сайце kvitki.by.

Любіце Коласаўскі тэатр, як ён любіць вас!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

  

ТЭАТР У САЦЫЯЛЬНЫХ СЕТКАХ

           

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ

           
          

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка