ДА ЮБІЛЕЮ КОЛАСАЎСКАГА ТЭАТРА

21 лістапада 2021 года Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр адзначыць 95-годдзе свайго заснавання. З гэтай нагоды запланаваны цэлы шэраг мерапрыемстваў. Яны пройдуць як у самім тэатры, на сцэнічных пляцоўках, так і за яго межамі. Сюды плануюць падключыцца абласная і гарадскія бібліятэкі, Віцебскі краязнаўчы музей. Тут і творчыя сустрэчы з вядомымі майстрамі коласаўскай сцэны (вечары-партрэты), і літаратурна-музычныя праграмы, і тэатралізаваныя імпрэзы з удзелам творчай моладзі, і выставы тэатральных мастакоў.

У самім тэатры запланаваны тэматычныя тыдні, цягам якіх гледачы змогуць яшчэ раз убачыць свае ўлюбёныя пастаноўкі. Так, ужо ў красавіку (а потым у кастрычніку) мяркуецца правесці тыдзень камедыі, у маі – сучаснай п’есы, у чэрвені і ліпені тыдзень камернай сцэны, у верасні – беларускай драматургіі. Паказ спектакляў будзе суправаджацца ўступным словам творчых супрацоўнікаў тэатра.

Сёлета будзе адзначацца 80-годдзе першага паказу спектакля «Несцерка» – візітоўкі Коласаўскага тэатра. Гэтая пастаноўка – свайго роду напамін пра славутую гісторыю нашага творчага калектыву, яго выдатных майстроў, сведчанне пераемнасці і захавання акцёрскіх традыцый. З гэтай нагоды ў верасні запланаваны юбілейны паказ адноўленага спектакля. Апрача таго, мяркуецца правесці ў тэатры прэзентацыю манаграфіі Таццяны Катовіч «Несцерка: спектакль-абрад», а ў бібліятэках горада імпрэзу, прысвечаную юбілею знакавай пастаноўкі.

Ужо стала традыцыяй правядзенне гарадскога конкурсу «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр». На гэты раз ён пройдзе 3-4 мая і будзе прысвечаны 95-годдзю тэатра. У ім возьмуць удзел лепшыя творчыя калектывы устаноў агульнай і дадатковай адукацыі.

Зразумела, што асноўныя мерапрыемствы пройдуць у лістападзе, напярэдадні і ў дзень юбілею. Плануецца правесці конкурс на лепшую акцёрскую работу па выніках сезону 2020-2021 года, а ў лістападзе падвесці яго вынікі, выдаць буклет, прысвечаны 95-годдзю тэатра. У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адкрыецца юбілейная экспазіцыя, дзе будуць прадстаўлены ўнікальныя экспанаты. А ў самім тэатры на ўрачыстым вечары з нагоды Дня нараджэння будзе паказаны прэм’ерны спектакль «Ціль» па п’есе Рыгора Горына ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка Коласаўскага тэатра Міхася Краснабаева.

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

           

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка