ЦІ ЎСЁ КУПЛЯЕЦЦА, ЦІ ЎСЁ ПРАДАЕЦЦА?

«Доктар філасофіі» – адна з лепшых камедый Браніслава Нушыча (1864-1938), класіка сербскай драматургіі канца XIX – першай паловы XX стагоддзя, сцэнічныя творы якога і па сённяшні дзень карыстаюцца вялікай папулярнасцю і з поспехам ідуць у многіх тэатрах. На пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя да згаданай п’есы ўжо звяртаўся Коласаўскі тэатр, спектакль, як сведчаць гледачы старэйшага пакалення, карыстаўся вялікім поспехам. І вось – новае прачытанне класічнага твора.

… Галоўны герой спектакля Жывата Цвіёвіч, чалавек хоць і заможны, але ўвогуле па сваіх чалавечых якасцях даволі някепскі. Ён вылузваецца, як умее, бо трэба ж неяк выжываць у рацыянальным свеце, дзе ўсё прадаецца і ўсё купляецца, а чалавек вымяраецца  тытуламі, званнямі, багаццем.

 Ён апантаны ідэяй вывучыць сына Міларада на доктара філасофіі і зацвердзіць сябе ў шляхетным грамадстве. Пад імем сына-лайдака  пасылае вучыцца за мяжу іншага чалавека, які бліскуча  заканчвае ўніверсітэт. Праўда,  прыдбаў хлопец  не толькі дыплом, але і жонку з дзіцем…

У сям'і Цвіёвічаў рыхтуецца вяселле сына на багатай нявесце. Але няма нічога таемнага, што не стала б яўным! Камедыйная спружына пачынае раскручвацца: з-за мяжы з'яўляецца ўяўная жонка з дзіцем, знакаміты прафесар шукае сустрэчы са сваім таленавітым студэнтам, члены савета дзіцячага прытулку запрашаюць новаспечанага доктара філасофіі прачытаць дабрачынную лекцыю...

Чым  закончыцца гэта заблытаная гісторыя, даведаюцца гледачы, якія прыйдуць на спектакль.

Дзеянне адбываецца ў Белградзе ў 20-я гады XX стагоддзя.

Рэжысёр-пастаноўшчык новага спектакля –  Міхась Краснабаеў. Сцэнаграфію і касцюмы прыдумала Святлана Макаранка. Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Пластыка Дзіяны Юрчанка.

У галоўнай ролі Жываты Цвіёвіча заняты вядучы майстар сцэны Юрась Цвірка і заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Рыгор Шацько, у ролі яго жонкі Мары Цвіёвіч – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Ліхачова, у ролі Міларада – артысты Арцём Герак і Дзмітрый Каваленка.

У астатніх ролях – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Букаціна, артысты Наталля Аладка, Аляксей Анісеня, Ульяна Ацясава, Арцём Блахін, Яўген Бераснеў, Генадзь Гайдук, Святлана Жукоўская, Пятро Ламан, Святлана Сухадолава, Анастасія Рэўчанка, Вікторыя Шамардзіна.

Прэм’ерныя паказы камедыі «Доктар філасофіі» адбудуцца
на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра
20 і 21 красавіка.

Пачатак а 19-й гадзіне.

Запрашаем!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен что бы определить что вы не робот и придотвратить рассылку спама.
Image CAPTCHA
Enter the characters shown in the image.

             
             

      

X
Укажите ваше имя на сайте Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа.
Укажите пароль, соответствующий вашему имени пользователя.
Загрузка